Morcheeba: «Прывітанне, Беларусь!». 21.by

Morcheeba: «Прывітанне, Беларусь!»

11.12.2014 12:44 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Гурт Morcheeba абраў беларускі праект Shuma для таго, каб распачаць свой канцэрт у Мінску, які адбудзецца 15 снежня ў Prime Hall. А вакалістка Скай Эдвардс павітала прыхільнікаў на беларускай мове.




Гурт Shuma быў адабраны з 50 беларускіх артыстаў, якія даслалі свае прапановы. Заснаваны ў 2011 годзе праект спалучае актуальную электроніку з народнымі спевамі. На рахунку гурта выступы на фэстах «Jazz-Кактэбель» (Украіна), Up To Date (Польшча), а таксама беларускіх «Вольнае паветра», «Можна», «Электронныя забавы», «Камяніца».

«Для нас гэта нечакана і прыемна. Яшчэ адно пацверджанне, што пры слушным падыходзе беларускія народныя песні цалкам актуальныя для сучаснай публікі, прычым не толькі лакальнай», — тлумачыць Руся, вакалістка Shuma, чыё выступ распачнецца роўна а 7-й.

«Беларускую тэму» у межах канцэрта падтрымала і вакалістка Morcheeba Скай Эдвардс, якая пачала свой відэазварот з прывітання на чыстай беларускай.



Нагадаем, гэта будзе першы выступ брытанскага калектыву ў Беларусі. Morcheeba прыедзе да нас з праграмай лепшых песень і ў залатым складзе..



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гурт Morcheeba абраў беларускі праект Shuma для таго, каб распачаць свой канцэрт у Мінску, які адбудзецца 15 снежня ў Prime Hall.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика