Андрусь Такінданг напісаў песню пра тэракт у #CharlieHebdo
14.01.2015 10:54
—
Новости Культуры
|
Нехта верыць у тое, што нічога няма, Нехта верыць у Алаха, нехта верыць у Хрыста Нехта верыць у росквіт, нехта — ў заняпад Нехта верыць у Калашнікава аўтамат... Ды ўсіх, як ня дзіва, трывае зямля, Нам у свеце здрабнелым ратунку няма. Толькі кулі ніколі ня вернеш назад Чужая бяда — не чужая бяда, Ды ўсіх, як ня дзіва, трывае зямля Багдановіч пра гэта аднойчы пісаў, Мы да зорак ляцім, што ж сварыцца дарма Толькі кулі ніколі ня вернеш назад... Напрыканцы кліпу — цытата з вершу Максіма Багдановіча: Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс. Нашто ж на зямлі Сваркі i звадкі, боль i горыч, Калі ўсе мы разам ляцім Да зор? Гэта не адзіны прыклад спачування трагедыі, якое выражаецца ў творчай форме. Вядомыя ў свеце карыкатурысты выказалі падтрымку загінуўшым калегам Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы кліпу - цытата з вершу Максіма Багдановіча.
|
|