Гукі без інструмнатаў: у Мінску прайшоў фестываль бітбоксу (фотарэпартаж). 21.by

Гукі без інструмнатаў: у Мінску прайшоў фестываль бітбоксу (фотарэпартаж)

19.01.2015 14:38 — Новости Культуры | 21.by  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: 21.by

У суботу, 17 студзеня, у сталічным тайм-кафэ «Дом таланта» адбыўся першы ў гэтым годзе фэст аматараў мастацтва імітацыі гукаў «Startup Betabox 2015». Пад час мерапрыемства на сцэну выйшла некалькі дзясяткаў прыхільнікаў гэтага музычнага напрамку. Кожны жадаючы мог у ім прыняць удзел: ад падлеткаў-аматараў да прафесійных музыкаў.

Падрабязней пра развіццё бітбоксу ў Беларусі і фармат радзеі паспавёў арганізатар і музычны выканаўца Максім Бурынскій:

 - Я каля паўтары года граў у калектыве «DRUG.IE», нават ёсць некалькі сваіх песень. Але нядаўна я аддзяліўся ў сольнае рэчышча і цяпер заняты працэсам напісання сваіх песень. А як пляцоўку для разгону выкарыстоўваю каверы - на іх можна выдатна вучыцца рабіць аранжыроўкі і можна набрацца студыйнага досведу. Зусім нядаўна ўдзельнічаў у музычным праекце на тэлебачанні і дайшоў да фіналу.

Я сам праводзіў такое мерапрыемства ўпершыню.  Усё было на аснове энтузіязму: майго і людзей. Чаму мы вырашылі гэта зрабіць? Таму што апошняе бітбокс-падзеі ў Беларусі было толькі два гады таму, і на мой погляд  гэта вельмі сумна. Былі, вядома, спробы больш-менш афіцыйна сабрацца ў Брэсце, але гэта ўсё правальвалася. А тут падгарнулася магчымасць: уладальнік сталічнага «Дома таланта»  аўстраліец Джун Лі даў нам пляцоўку з апаратурай задарма, дапамог распаўсюдзіць падзею. А ад нас толькі патрабавалася знайсці людзей, якія будуць выступаць, праінфармаваць іх усіх, рабіць прамоўшэн, што ў нашых сілах і вырашыць шэраг тэхнічных пытанняў .

Безумоўна, была ідэя зладзіць батл, каб людзі выходзілі і «стралялі адзін у аднаго» бітамі і поглядамі.  Але мне падалося, што беларускі бітбокс, як на мой погляд шмат іншае ў нас, перажывае крызіс, і людзям патрэбен іншы фармат падзеі і зносін . Таму было вырашана рабіць фестываль.

Спадзяемся на рух і далей, але ў многіх прыхільнікаў праца - вучоба, таму невядома што будзе далей. Вядома, будзем арганізоўваць невялікія сустрэчы, тусоўкі. Але наконт вялікіх мерапрыемстваў пакуль што канкрэтнага нічога не магу сказаць.

Магу сказаць, што для мяне бітбокс – гэта музычны інструмент, розніца толькі ў атрыманні гуку. Але вось хто як для сябе вырашае: ці будзе прафесійным бітбоксерам, то бок будзе не проста рабіць стромкія гукі ў звязку, а будзе рабіць музыку, у якой аснова - бітбокс, ці ж гэта будзе хобі. 

Аўтар: Павел Аксіновіч; фота: аўтара і «Дом таланта».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу, 17 студзеня, у сталічным тайм-кафэ «Дом таланта» адбыўся першы ў гэтым годзе фэст аматараў мастацтва імітацыі гукаў «Startup Betabox 2015».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика