Беларусы здымаюць відэа пра экалогію: новы ролік з'явіўся ў Байнэце
05.02.2015 12:52
—
Новости Культуры
|
Серыя відэаролікаў папаўняецца новымі сюжэтамі і трапляе ў сеціва, на старонкі сацыяльных сетак і буйных СМІ. У новым відэа "Экалогія пачынаецца з цябе" на плячах людзей з’яўляюцца пакеты са смеццем, якія з цягам часу становяцца толькі цяжэй, а людзі працягваюць цягнуць іх на сабе, нават не заўважаючы гэтага.
Ініцыятыва ладзіцца Майстэрняй сацыяльнага кіно, якая была створана, каб рабіць грамадскія праблемы Беларусі і варыянты іх рашэння больш нагляднымі. Майстэрня звярнулася да беларускага бізнэса, каб разам стварыць добрую сацыяльную рэкламу. Стваральнікі відэа ўдзячныя за падтрымку праекта мабільнаму аператару Velcom, інтэрнэт-правайдэру "Атлант Тэлекам", кaмпаніі "Хенкель Баўтэхнік". Усе папярэднія іміджавыя ролікі – , , а таксама новае відэа "Экалогія пачынаецца з цябе" – аўтары плануюць паказаць шырокай аўдыторыі на тэлебачанні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У новым відэа "Экалогія пачынаецца з цябе" на плячах людзей з'яўляюцца пакеты са смеццем, якія з цягам часу становяцца толькі цяжэй, а людзі працягваюць цягнуць іх... |
|