Макей прачытаў верш Купалы подчас музейнага праекту "У дыялогу культур"
20.02.2015 16:40
—
Новости Культуры
|
Мiнiстры замежных спраў Беларусi і Латвii Уладзімір Макей і Эдгарс Рынкевiчс перад пачаткам У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі кiраўнiкi i прадстаўнiкi 20 пасольстваў, акрэдытаваных у Мінску, якiя чыталi вершы на родных мовах. Эдгарс Рынкевiчс распавёў аб тым, што культура з’яўляецца тым вельмi важным элементам, якi звязвае Беларусь i Латвію. Нагадаў аб сяброўстве Янкі Купалы з латвійскім паэтам Янісам Райнiсам, 150-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца ў 2015 годзе. На погляд кіраўніка беларускага МЗС, Янка Купала ўяўляе сабой аднаго з лепшых прадстаўнiкоў беларускага народу, якi вучыў, як трэба любiць, абараняць, умацоўваць і шанаваць сваю бацькаўшчыну. Сёння можна сказаць, што мара беларускага пясняра пачала здзяйсняцца – беларускi народ мае сваю дзяржаву і ганарыцца сваей радзiмай. Макей прачытаў верш Купалы "Бацькаўшчына". Міністр таксама дамовiўся з кiраўнiцтвам музея аб сумесным правядзенні праекта "У дыялогу культур" у 2016 годзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнікі МЗС Беларусi і Латвii 19 лютага прынялі ўдзел у праекце Дзяржаўнага лiтаратурнага музея Янкi Купалы "У дыялогу культур", прысвечаным Мiжнароднаму дню роднай...
|
|