У Віцебску "Фэст экскурсаводаў" пройдзе як эстафета міні-вандровак
16.04.2015 10:24
—
Новости Культуры
|
Віцебск 18 красавіка далучыцца да агульнабеларускай акцыі "Фэст экскурсаводаў".
"У гэтым годзе акцыя пройдзе як эстафета міні-экскурсій. Іх правядуць маладыя аматары гісторыі Віцебска", - паведамілі TUT.BY арганізатары. Запланаваны дзе экскурсіі. "Задзвінская гісторыя" – збор 18 красавіка, 11.00, комплекс "Залатое кола горада Віцебска "Дзвіна" (вуліца Чайкоўскага, 3). Суправаджаючы – Раман Воранаў. Заддзвінне як асобны раён сфармаваўся ў Віцебску пазней за астатнія, але мае шмат гістарычных цікавостак. Гэта былыя саляныя склады, махоркавая фабрыка, клуб металістаў і г.д. Пра гэта, а таксама шмат іншага, вы зможаце даведацца на экскурсіі. "Віцебскае барока" – збор 18 красавіка, 17.00, каля ратушы (вуліца Леніна, 36). Суправаджаючы – Уладзімір Булаўскі. У XVIII стагоддзі ў Віцебску склаўся ансамбль барокавай архітэктуры, які, па меркаванні некаторых даследчыкаў, быў найшыкоўнейшым ува ўсім Вялікім Княстве Літоўскім. Пра гісторыю стварэння і знішчэння культавых і грамадскіх будынкаў, якія складалі гэты ансамбль, вы пачуеце падчас экскурсіі. Удзел у экскурсіях бясплатны. Яны ладзяцца пры ўдзеле навучэнцаў адукацыйнага курса Interhistory. Падрабязная інфармацыя: +375 (29) 894-05-17.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўная задума фэста - пазнаёміць беларусаў з помнікамі, побач з якімі яны ходзяць кожны дзень.
|
|