Болей за паўсотню заявак прыйшло на конкурс "Заспявай 2.0". 21.by

Болей за паўсотню заявак прыйшло на конкурс "Заспявай 2.0"

05.05.2015 13:32 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

55 заяваў прыйшло на конкурс "Заспявай 2.0", які праводзіць партал Tuzin.fm і дабрачынны фонд "Вяртанне" пры падтрымцы парталу TUT.BY і кампаніі "Будзьма беларусамі!". З іх журы абярэ найлепшых у дзвюх намінацыях – "Кавер" і "Паэзія".




Паводле ўмоваў сёлетняга конкурсу разглядаліся заявы ад канкурсантаў да 27 год. У намінацыю "Кавер" прымаліся вядомыя беларускамоўныя (ці перакладзеныя на беларускую) песні ва ўласным арыгінальным прачытанні. Было атрымана 22 заявы. Канкурсанты пераспявалі песні гуртоў J:Морс, Akute, Zet, "Крама", "Песняры", "Верасы", "Сябры", Kriwi, "Крамбамбуля", Naka, "Новае Неба", "Без билета", Віктара Шалкевіча ды іншых, у тым ліку прыйшло два каверы на "Купалінку" і адзін на Adele. Цікава, што ў конкурсе акрамя беларускіх музыкаў упершыню ўзялі ўдзел і прадстаўнікі іншай краіны – украінскі гурт "Колір:піяна" з Адэсы падаў заявы адразу ў дзвюх намінацыях.

У намінацыі "Спяваная паэзія" пададзена 33 заявы. Паводле ўмоваў, неабходна было самастойна выбраць верш вядомага сучаснага беларускага паэта на беларускай мове і выканаць яго ва ўласнай манеры на сваю музыку. Канкурсанты спявалі на словы Генадзя Бураўкіна (ажно чатыры песні!), Рыгора Барадуліна, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Анатоля Сыса, Ніла Гілевіча, Авяр’яна Дзеружынскага, Паўлюка Труса, Віктара Жыбуля, Валянціны Аколавай, Яўгеніі Янішчыц, Ларысы Геніюш, Анатоля Вярцінскага, Андрэя Хадановіча, Алеся Плоткі, Дзяніса Сідарка, Ірыны Зорка, Андрэя Аляксандрава, Ірыны Багдановіч, Аксаны Стрыжыч, Віктара Лупасіна, Мікіты Найдзёнава ды іншых. З поўным спісам канкурсантаў можна азнаёміцца тут.

"Проста выдатна, што канкурсанты ахапілі розныя пласты беларускай сучаснай музыкі і паэзіі. Застаецца толькі радавацца, што спевы "Песняроў", "Крамы" і "Новага Неба", паэзія Купалы, Багдановіча і Труса ўспрымаюцца моладзю як сучасная. Значыць яна не страчвае сваёй актуальнасці і натхняе іншае пакаленне на стварэнне новых твораў. Выбіраць сапраўды ёсць з каго!", – зазначаюць арганізатары конкурсу.

Усе песні ўважліва адслухае журы, у якое ўваходзяць: музыкі Ігар Варашкевіч ("Крама"), Валеры Дайнека ("Беларускія Песняры") і Алег Хаменка ("Палац"), паэты Адам Глобус і Віталь Рыжкоў, культуролаг Максім Жбанкоў, журналістка Таццяна Заміроўская і прадстаўнікі аргкамітэту конкурсу – Павел Бераговіч (кіраўнік фонду "Вяртанне"), Ніна Шыдлоўская (каардынатар кампаніі "Будзьма беларусамі!") і Сяргей Будкін (прадусар конкурсу, галоўны рэдактар парталу Tuzin.fm).

Прызавы фонд конкурсу складае 1000 еўра. Ён можа быць падзелены між некалькімі выканаўцамі. Пры гэтым у конкурсе можа быць і адзін пераможца, бо некаторыя выканаўцы падалі заявы ў абедзвюх намінацыях. Вынікі будуць абвешчаныя 14 мая на парталах Tuzin.fm, TUT.BY, Budzma.by. Пра ўзнагароджанне пераможцаў і фінальны канцэрт з гэтай нагоды будзе паведамлена дадаткова.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На конкурс прыйшло 55 заяваў, з якіх журы абярэ найлепшых у дзьвух намінацыях - "Кавер" і "Паэзія".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика