У "Ноч музеяў" раскрыюцца таямніцы загадкавага дома ў цэнтры сталіцы
14.05.2015 15:35
—
Новости Культуры
|
![]() Фото с сайта www.ru.wikipedia.org
Найбольш актыўныя наведвальнікі змогуць самастойна пазнаёміцца з музеем, даведацца пра цікавыя факты з гісторыі дому і яго жыхароў, пераходзячы ад пытання да пытання і шукаючы адказы ў музейнай прасторы. Наведванне музея ператворыцца ў захапляльную гульню. Адзінае, што патрэбна - гэта жаданне дакрануцца да гісторыі. Менавіта дакрануцца, бо квэст разлічаны на тых, хто сам жадае быць адкрывальнікам. Ніякіх экскурсаводаў і гідаў па музеі. Толькі кемлівасць і цярпенне дапамогуць прайсці ўвесь маршрут ад пачатку і да канца. Па выніках гэтага дня будзе вызначаны пераможца, для якога музей падрыхтаваў спецыяльны прыз. У квэста няма абмежавання па часе і колькасці ўдзельнікаў. Увесь вечар з 17.00 да 24.00 музей будзе адкрыты для гульцоў. Што праўда, за ўваходныя квіткі давядзецца заплаціць. Акрамя гэтага ўвесь вечар у музеі будуць сустрэчы з цікавымі асобамі, паказ караткаметражных фільмаў, гучаць музыка, а беларускія фатографы прэзентуюць свае працы і прачытаюць лекцыі. Падрабязней аб мерапрыемстве “Ноч музеяў – 2015: Месны клон” у Літаратурным музеі Петруся Броўкі Далучыцеся да першага музейнага квэсту ў Мінску! Адрас: Літаратурны музей Петруся Броўкі, вул. Карла Маркса, 30. Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50; (029) 159-71-21 (Лізавета). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У квэста няма абмежавання па часе і колькасці ўдзельнікаў. Увесь вечар з 17.00 да 24.00 музей будзе адкрыты для гульцоў. Што праўда, за ўваходныя квіткі давядзецца...
|
|