28-гадовы будаўнік стварыў онлайн-сховішча беларускай культуры. 21.by

28-гадовы будаўнік стварыў онлайн-сховішча беларускай культуры

20.05.2015 08:10 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фото: svaboda.org
Сталы наведнік курсаў "Мова нанова", 28-гадовы будаўнік з Мінску Максім Умецкі стварыў на сайце курсаў "Мова нанова" "Медыятэку". У ёй — 3800 беларускіх песень і 1100 фільмаў на беларускай мове.
 

Фото: svaboda.org

"Гэта для таго, каб той, хто шукае беларускую музыку ці фільм пра выбітнага земляка, не траціў гадзіны на пошукі праз торэнты і розныя нязручныя спасылкі, а проста зайшоў на сайт, на якім ужо ўсё ёсць", — распавёў Максім "Радыё Свабода".
 
У аўдыёчастцы медыятэкі 3800 трэкаў — гэта песні больш як 50 беларускіх выканаўцаў, а таксама аўдыёкнігі.
 
У відэараздзеле — тэлеверсія курсаў "Мова нанова", цыкл асветніцкіх праграм тэлеканала Белсат "Гісторыя пад знакам пагоні", відэанататкі "Падарожжы дылетанта", беларускія дакумэнтальныя і мастацкія фільмы, сярод якіх "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Тутэйшыя", "Чужая бацькаўшчына", "Людзі на балоце", "Акупацыя Містэрыі", "Маці ўрагану", "Праклятыя і забытыя", "Грунвальд", а таксама замежныя фільмы і мульцікі з прафэсійным беларускім перакладам.

Ёсць таксама відэаверсіі канцэртаў і запісы спектакляў. Тут жа дакументальныя фільмы пра знакамітых беларусаў — Адама Міцкевіча, Ігната Дамейку, Янку Купалу, Якуба Коласа, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Рыгора Барадуліна.
 
"Я адсочваю ўсё беларускае, што ёсць у свабодным доступе онлайн, пампую і дадаю на сайт "Мова нанова", каб уся беларуская спадчына знаходзілася ў адным месцы", — распавядае Максім Умецкі.
 
Як адзначае стваральнік "Медыятэкі", пытання пра аўтарскія правы пакуль не паўставала, але гэта і малаверагодна — на сайт трапляюць толькі тыя файлы, якія ўжо і так ёсць у сеціве. Хлопец плануе, што ўсяго ў "Медыятэцы" будзе 10 тысяч аўдыё- і 2 тысячы відэазапісаў.
 
Каардынатар курсаў "Мова нанова" Глеб Лабадзенка лічыць, што з дапамогай "Медыятэкі" колькасць спажыўцоў беларускамоўнага культурнага прадукту ўзрасце — цяпер яго будзе прасцей шукаць у сеціве.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ёй - 3800 беларускіх песень і 1100 фільмаў на беларускай мове.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика