"Віцебскі алфавіт". У горадзе на Дзвіне ствараюць каталог мясцовых феноменаў
27.08.2015 09:37
—
Новости Культуры
|
Жыхароў горада на Дзвіне запрашаюць далучыцца да стварэння «Віцебскага алфавіта» — своеасаблівага каталога мясцовых феноменаў. «Гэта не конкурс і не модны праект. Мы прапануем далучыцца да агульнай справы. Гэта не цяжка, зойме не больш за 20 хвілін, але дапаможа ўмацаваць прыгожы культурны вобраз Віцебска. Падумайце, якія важныя падзеі з мінулага і сучаснасці горада вы хацелі б зафіксаваць для нашчадкаў? Якімі асобамі, мясцінамі мы ганарымся? Гэта могуць быць як канкрэтныя прадметы, так і рэчы, якія не знойдзеш навобмацак, - абы яны жывілі ваш гонар за свой горад. Няхай для вас важны толькі адзін феномен, дашліце яго нам. Можа, менавіта яго не хапае ў «Віцебскім алфавіце», — патлумачыў TUT.BY сэнс ідэі адзін з яе ініцыятараў, прадстаўнік супольнасці Vitebsk4Me Раман Воранаў. Кожнай з 32-х літар беларускай азбукі будзе адпавядаць толькі адна адметнасць. Прапановы гараджан разгледзіць адмысловае журы. Збор цікавостак арганізатары звярстаюць у электронны каталог. Можна будзе зрабіць і папяровы варыянт.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожнай з 32-х літар беларускай азбукі будзе адпавядаць толькі адна адметнасць горада.
|
|