У пошук грошаў для БНР акунуліся ўдзельнікі клуба "Мова TUT"
15.10.2015 12:15
—
Новости Культуры
|
Марознай суботняй раніцай удзельнікі клуба беларускамоўнай камунікацыі «Мова TUT» адправіліся ў гарадскі квэст «Першы крок да Незалежнасці», спецыяльна арганізаваны камандай праекта «Шукай BY». Было арганізавана пяць каманд па тры чалавекі і колькі назіральнікаў у суправаджэнне. Старт — ад сквера ля Купалаўскага тэатра, фініш — у кавярні «Містраль». Аўтар сцэнара — Павел Малчанаў — распавёў, што паводле гульнявой легенды, наш сучаснік знаходзіць старадаўні ліст, а расчытаўшы яго, разумее, што гэта яго прапрадзед Францішак Федаровіч ліставаў свайму сябру з далёкай Аргентыны, а паведамленне было пра грошы, схаваныя ў швейцарскім банку для БНР. — Становіцца зразумела, што калі назбіраць і расшыфраваць рудыменты, адшукаць знакі ў пэўных гарадскіх месцах, зразумелыя для ягоных продкаў Федаровіча і Фабіяна Шантыра, то можна атрымаць інфармацыю не толькі пра назву і адрас банку, але і пра нумар ячэйкі ў ім і шыфр да яе. У тым і задача ўдзельнікаў гульні. А каб яна была цікавая для ўсіх, то пры распацоўцы сцэнара, лічыць Павел, трэба утрымаць баланс: каб загадкі былі адольныя для шарагоўца, а не толькі для гісторыка-спецыяліста, але каб ня быў занадта простым. Месца старту — сквер побач з Купалаўскім тэатрам. Ключы да загадак былі паўсюль — і на вежах будынкаў, і на накрыўках люкаў. Пакрокавыя заданні на сайце « Каб знайсці знакі, трэба было здагадацца, дзе яны схаваныя. Часам удзельнікі спрачаліся, куды менавіта ім ісці. Уважліва трэба было ўспрымаць і скульптуры, і лічбы — адгадкай да задання магло быць усё. Катэдральны касцёл стаў месцам агульнай прамежкавай сустрэчы: далей удзельнікі зноў разышліся. Блізка да фініша — трэба толькі разгадаць апошнюю лічбу. Адна з дзюх самых маленькіх удзельніц гульні разам з татам Рыгорам. Яраслаў Ліхачэўскі, стваральнік « З марозу — па цёплую гарбату ды дзяльбу ўражаннямі. — Так добра правялі час, было цікава, квэст хутка зрабіў нас камандай, — Алена Шадура. — Складаней за ўсё было адшукаць «твар радзімы» у Катэдры. Але і з гэтым мы справіліся. — Напачатку давялося прачытаць шмат тэксту, гэта было самым цяжкім у квэсце, са смартфона легенда падалася задаўгой, — кажа Рыгор Русецкі. Ён бы хацеў прайсціся з такой жа гарадской гульнёй па Нямізе, дзе была знакамітая бітва, альбо па сталічных храмах і іх парэштках. Яшчэ адзін удзельнік гульні Пятро Варахобін: — Хоць я даўно не студэнт і не школьнік, але мне было вельмі цікава. Мне спадабалася, што патрэбнымі былі не столькі дакладныя гістарычныя веды, колькі здагадка і вольнасць мыслення. Гэта не банальная гульня, як картачны «Дурань», а гульня, якая развівае логіку і напаўняе горад сэнсам. Вельмі крутая задумка і годнае выкананне. — Нам было цікава і вельмі спадабалася ўдзельнічаць у гэтым квэсце, дзень прайшоў ужо недарма. А самым складаным было здагадацца, як трэба напісаць «чабурэк»: па-руску ці па-беларуску, праз «а» ці праз «э», — усміхаецца Антон Трафімовіч, дачка якога большую частку шляху адолела на руках у бацькі. Сярод удзельнікаў была і яшчэ адна сям’я, арганізаваная ў асобную каманду. Ёйны капітан, ён жа ж тата Сяргей, арганізуе падобныя гульні для малых, а квэст для дарослых праходзіў упершыню: — Было вельмі цікава, тым больш гэты квэст прысвечаны вузкаму гістарычнаму інтэрвалу, 1918 году. Праз квэст дазнаўся шмат цікавага, таго, што так проста ў інтэрнэце нават не знойдзеш. Заснавальнік ініцыятывы «Шукай BY» Яраслаў Ліхачэўскі распавёў, што 10 кастрычніка адбыўся пілотны запуск квэста «Першы крок да Незалежнасці». Але ў бліжэйшы час каманда зладзіць яго вялікую прэм’еру. Тым больш, што — Будзем займацца Мірам, Гародней, Берасцем. Апроч таго хацелася б арганізаваць сталую школу пры нашай ініцыятыве, каб людзі маглі складаць квэсты на тыя тэмы, якія іх цікавяць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Марознай суботняй раніцай удзельнікі клуба беларускамоўнай камунікацыі "Мова TUT" адправіліся ў гарадскі квэст "Першы крок да Незалежнасці", спецыяльна...
|
|