У Віцебску выпусцілі паштоўкі і каляндар з гарадской модай VIII-Х стагоддзяў
19.10.2015 17:22
—
Новости Культуры
|
У Духаўскім кругліку адбылася прэзентацыя набора паштовак і перакіднога календара «Віцебшчына старадаўняя». Ідэя праекта з’явілася ў студэнткі-гісторыка Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірыны Ханкевіч. Мадэлямі для фатографа Дзмітрыя Лося сталі сябры народнага клуба гістарычнай рэканструкцыі «Варгенторн». Яны былі апранутыя ў строі, якія насілі жыхары Віцебска, прадстаўнікі розных саслоўяў, у VIII — Х стагоддзях. Касцюмы — мужчынскі, жаночы, дзіцячы, гараджаніна, вара і іншыя — рэканструіравалі ў поўнай адпаведнасці з той эпохай. Прэзентавалі серыю тэматычных паштовак і настольных календароў кіраўнік віцебскіх моладзевых ініцыятыў Уладзімір Булаўскі і кіраўнік «Варгенторна» Макар Бабенка. Намеснік дырэктара абласнога краязнаўчага музея Валерый Шышанаў падзякаваў аўтарам праекта за актыўны ўнёсак у развіццё гістарычнай спадчыны і павелічэнне турыстычнай прыцягальнасці Віцебска. Уладзімір Булаўскі адзначыў, што наклад календароў і набораў паштовак мізэрны — па 50 экзэмпляраў, таму ў свабодны гандаль яны не трапяць. Каб выдаць іх у большай колькасці, патрэбны спонсары. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Касцюмы - мужчынскі, жаночы, дзіцячы, гараджаніна, вара і іншыя - рэканструіравалі ў поўнай адпаведнасці з той эпохай.
|
|