Пра дынаміку па-беларуску. "Папулярная навука" запрашае на чарговую сустрэчу. 21.by

Пра дынаміку па-беларуску. "Папулярная навука" запрашае на чарговую сустрэчу

20.10.2015 15:22 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фото с сайта: www.bolshoyvopros.ru

Пазнаёміўшы з кінематыкай сваіх слухачоў, «Папулярная навука па-беларуску» крочыць далей. У чацвер, 22 кастрычніка, пройдзе сустрэча, прысвечаная дынаміцы.

Хочаце даведацца, дзе ж памыляўся Арыстоцель і аб чым здагадаўся Галілей? Ці ведаеце вы адказ на класічнае пытанне, што ўпадзе раней — камень або пяро? Пра ўсё гэта і пойдзе гаворка на наступнай лекцыі. Узгадаем пра тое, якія сілы існуюць у прыродзе і ў чым розніца паміж масай інэртнай і гравітацыйнай. Абмяркуем таксама, ці можна ўвогуле правільна ўзважыць на няправільных шалях. І, канешне ж, ніяк нельга будзе не ўспомніць знакамітага англійскага фізіка, стваральніка класічнай фізікі - сэра Ісаака Ньютана. Вучоны, заняўшы сваё месца ў чарзе па яблык паміж Адамам і Джобсам, сфармуляваў тры законы механікі, вядомыя кожнаму са школы.

Практычная частка сустрэчы ўключыць у сябе цікавыя вопыты, якія не толькі выкарыстоўваюцца ў штодзённым жыцці, але могуць дапамагчы лепшаму разуменню разгледжанай тэорыі. Напрыклад, разбярэмся, як жа адрозніць варанае яйка ад сырога і пры чым тут інэрцыя, як будзе бяспечней падаць з рухомага вагона — наперад ці назад, і ці можна злавіць кулю рукамі. У дадатак разгледзім даміно з фізічнага аспекту і пазнаёмімся з мадэляваннем працэсаў.

Чакаем усіх у чацвер, 22 кастрычніка. Прыходзьце, а 19-й, будзем вучыцца разам! (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх, побач са ст.м. Міхалова).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Разбярэмся, як жа адрозніць варанае яйка ад сырога і пры чым тут інэрцыя, як будзе бяспечней падаць з рухомага вагона - наперад ці назад, і ці можна злавіць кулю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика