Прывід Белай Панны. Віцебскія тэатралы прапанавалі мясцовую альтэрнатыву Хэлоўіну
02.11.2015 12:20
—
Новости Культуры
|
У Беларускім тэатры «Лялька» «ажывілі» легенду пра Белую Панну — гаспадыню сярэднявечнага віцебскага замка. Увечары 31 кастрычніка ў тэатры сабраліся пераважна дарослыя гледачы. У гэты вечар тут паказвалі спектакль «Загубленая душа, альбо Пакаранне грэшніка» паводле сюжэта з кнігі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» класіка беларускай літаратуры XIX стагоддзя Яна Баршчэўскага. Аднак інтрыга была ў іншым. Пазнакай «16+» анансавалі запрашэнне на «Містэрыю ў Белай Панны» — так у «Ляльцы» назвалі тэатралізаванае дзеянне перад спектаклем. Гледачам прапанавалі прыходзіць у масках, і многія скарысталіся гэтым. Гасцей сустракалі «нячысцікі» рознага гатунку. У калідорах «луналі» прывіды ў масках, запрашаючы сфатаграфавацца разам, выканаць сярэднявечныя танцы, узяць удзел у віктарыне, прысвечанай гісторыі Віцебска і тэатра, наведаць буфет з «чароўнымі» стравамі і напоямі. Гісторыю пра Белую Панну паказалі ў тэатры ценяў. Паводле падання, калісьці на гары, дзе пачалася гісторыя Віцебска, стаяў Верхні замак. І жыла ў ім прыгожая князёўна. А потым замак знішчылі. Але віцябляне яшчэ некалькі стагоддзяў бачылі прывід — паненку, апранутую ў белае, усю ў золаце і дыямантах, з кнігаю ў руках і ў атачэнні жывых ільвоў. Белая Панна шчодра прапаноўвала сустрэчным каштоўнасці, але ўзяць іх дагэтуль ніхто так і не змог… Гэты прывід убачылі і гледачы, якім Белая Панна «дазволіла» прайсці ў глядзельную залю на спектакль. А па сканчэнні, ужо ў двары, творчая група AGNI shou паказала вогненнае шоў пад віцебскімі зоркамі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларускім тэатры "Лялька" "ажывілі" легенду пра Белую Панну - гаспадыню сярэднявечнага віцебскага замка.
|
|