У Гродне стварылі партрэт Фрэнка Сінатры з сабачага корму
11.12.2015 12:56
—
Новости Культуры
|
Гарадзенская мастачка Юлія Болбат стварыла партрэт Фрэнка Сінатры з корму для сабак да 100-годдзя вялікага музыкі. Дзяўчына кажа, што вынайшла новы накірунак у мастацтве — Pet art. У ім усе працы выконваюцца толькі з ежы для жывёл, Праз сваю працу мастачка хоча прыцягнуць увагу да жывёл, якiя знаходзяцца ў пункце часовага ўтрымання безнаглядных жывёл САХ. Там можна бясплатна знайсці сабе сябра, адначасова ратуючы яму жыццё. Справа ў тым, што паводле правілаў трымаць там жывёлу даўжэй за пяць дзён нельга. Пры гэты новыя жывёлу трапляюць туды літаральна штодня, кажа дырэктар САХ Уладзімір Чабоцька. Ён запэўнівае, што часам да іх трапляюць нават пародзістыя коткі і сабакі, выкінутыя кепскімі гаспадарамі. Тэлефон прыёмнай САХ для жадаючых забраць котку або сабаку: 41−62−68. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяўчына кажа, што вынайшла новы накірунак у мастацтве - Pet art.
|
|