Гурт Navi запісаў беларускую версію песні Radioactive амерыканцаў Imagine Dragons, якія 22 студзеня. Асноўную частку беларускага тэкста папулярнага хіта, які атрымаў "Грэмі 2014", стварыла мінская школьніца Алена Койстра.
"Радыяктыўны" (пер. А.Койстра/А.Лук’яненка)
Глядзі сюды, попел і пыл Усё гэта я адзін стварыў Спрабуй удыхнуць, адчуеш — хімія Ляцяць аскепкі ад гранат Але мяне вам не стрымаць А вось і ён — канец усяго
Адзіны шлях, каб атрымаць адказ Усё нібыта супраць нас Вось пачатак эры Новай эры Вось пачатак эры Новай эры О-о-о-о-о о-о-о-о Я Радыёактыўны Радыёактыўны О-о-о-о-о о-о-о-о Я Радыёактыўны Радыёактыўны
Колькі дзён усё адно Твае думкі — мой палон Дзень і ноч застацца тут І горад знік, знікае час І шэры дым акутаў нас А вось і ён — канец усяго
Адзіны шлях, каб атрымаць адказ Усё нібыта супраць нас Вось пачатак эры Новай эры Вось пачатак эры Новай эры О-о-о-о-о о-о-о-о Я Радыёактыўны Радыёактыўны О-о-о-о-о о-о-о-о Я Радыёактыўны Радыёактыўны
Сіла ўнутры, Над галавой святло, У нашай крыві Б’ецца жыццё
Адзіны шлях, каб атрымаць адказ Усё нібыта супраць нас Вось пачатак эры Новай эры Вось пачатак эры Новай эры О-о-о-о-о о-о-о-о Я Радыёактыўны Радыёактыўны О-о-о-о-о о-о-о-о Я Радыёактыўны Радыёактыўны
Алене 16 год, яна навучаецца ў 11-м класе СШ № 30 горада Мінска. Дзяўчына з’яўляецца прыхільніцай Imagine Dragons з 2013 года. Яе варыянт перакладу быў абраны са 130 работ, якія даслалі фэны гурта на абвешчаны арганізатарамі конкурс беларускіх перакладаў. І цяпер менавіта яна сустрэнецца з музыкамі Imagine Dragons у Мінску ў дзень канцэрта.
“Я люблю Imagine Dragons за іх стыль, за іх думкі, за тое, як яны ставяцца да навакольнага сусвету. Яны размаўляюць з гледачамі пра важныя рэчы цягам канцэртаў, дапамагаюць людзям па-за межамі сцэны, удзельнічаюць у дабрачынных акцыях. Але галоўнае — гэта іх музыка: энергічная, абуджаючая, прыемная. Музыка, якую немагчыма слухаць фонам. У яе занураешся, спрабуеш асэнсаваць”, — кажа Алена.
Абраць пераможцу і запісаць кавер арганізатары канцэрта папрасілі мінскі гурт Navi. На рахунку набіраючага папулярнасць калектыва два студыйных альбомы і кампліменты ад крытыкаў. 14 лютага яны зайграюць першы вялікі сольны канцэрт у клубе Re:Public, а 22 студзеня, у дзень мінскага выступу Imagine Dragons, Navi стануць адзіным беларускамоўным фіналістам .
“Imagine Dragons маюць свой стыль, свой падыход. Мне здаецца, што галоўная фішка гурта ў эмоцыях, у энергетыцы – глядзіш на іх жывыя выступы і проста мурашкі па скуры, – адзначае адзін з вакалістаў гурта Арцём Лук’яненка. – У сваёй версіі мы хацелі зрабіць акцэнт на меладычнасць песні і беларускай мовы. Перакладаў на конкурс прыйшло вельмі шмат! Мы абралі варыянт Алены, бо ён добра пасаваў да музыкі. Да таго ж яна лепш за іншых патрапіла ў эмоцыю песні, у настрой. Натуральна, што мы нешта паправілі і дапрацавалі, але агулам яна зрабіла выдатную працу”.