Фотаадпачынак. Аднапавярховыя Нідэрланды
03.01.2016 12:56
—
Новости Культуры
|
Амстэрдам, канапля ды каналы. Вось што я чуў пра Нідэрланды ад землякоў. Але ўжо некалькі год таму я ўпэўніўся, што гэтымі славутасцямі Нідэрланды не абмяжоўваюцца. А пару дзён таму я меў шанцунак пабываць у нідэрланцкай правінцыі: праехацца па маленькіх мястэчках на ўсходзе ад сталіцы. Гэтую фотасправаздачу я і прапаную вашай ўвазе. Аўтар сённяшняга ![]() Першае, чым сустрэла мяне краіна — зразумела, роварамі. Вялізарныя роварныя паркоўкі, перасычаныя альб опустыя (у залежнасці ад часу). ![]() Напрыклад, у Амстэрдаме на 1000 жыхароў ёсць 575 ровараў. Я пазайздросціў і пажадаў нашай краіне дакладна таго ж самага. Вельмі тыповая вулачка вельмі тыповага маленькага нідэрланцкага мястэчка. А «Галандыя» — гэта назва рэгіёна на захадзе краіны. І нідэрландцы не любяць, калі іх клічуць «галанцамі», а краіну «Галандыя». Гэта тое ж самае, калі б ўсіх беларусаў клікалі «палешукамі», а краіну — «Палессе». ![]() Залатая восень на плошчы нідэрланцкага мястэчка Цуўолле (менавіта праз «ў», на рускай мове было б немагчыма адэкватна перадаць назву мястэчка — «Цволле» ці «Цуолле» — гэта не тое). «Паблік Арт» — творы сучасных мастакоў. Яны не пыляцца ў майстэрнях ці музеях, яны пыляцца на вуліцах. Дасягальныя кожнаму, яны прыгожа разнастайваюць краягляд. А на фоне — першы сустрэлы мне млын. Мястэчкі ўжо ўпрыгожаныя да Калядаў. У Нідэрландах ёсць свая версія Каляд на 6 снежня, і міжнародная на 25-ае. А самае цікавае, што Сінтэр класу (мясцоваму Дзеду Марозу) дапамагаюць чорныя парабкі - Піты. Прагрэсіўнае антыдыскрымінацыйнае грамадства ў шоку — і гэта не жарт. Грамадства спрабуе забараніць удзел гэтых Пітаў у спектаклях ды імпрэзах. Маўляў, неталерантна! Расізм! Вось гэта — здымак для кожнага маленькага мястэчка ў Нідэрландах. Пекныя вулачкі, чысціня (нават у параўнанні з Мінскам), хаткі, маленькі стары цэнтр. Дождж тут кожны дзень. Менавіта дождж з-за марскога клімата — галоўная нагода міграцыі нідэрландцаў з краіны. За тыдзень вандровак два разы выглянула сонейка, але кожны дзень 1−2 разы дожджык. Вулачка гарадка Омэн. Як пабачыў гірлянды — захацеў прыехаць сюды ўвечары. У мястэчку ужывуць, напэўна, тысячы дзве жыхароў. Але штук 20 рэстаранчыкаў толькі ў цэнтры горада ўсё роўна ёсць. Пасля гэтай вандроўкі для мяне патрыятызм — гэта не тыя флагі, што ў школах вісяць у класах, а тыя, што людзі самі на сваіх маёнтках ставяць. А гэта — спальны раёнчык. Амаль усё па-замежамі Амстэрдама жывуць прыкладна так. Неспадзяванка: за трохпавярховымі блокамі хаваецца старэнькі млын. Ясная халера, што ён не працуе — хутчэй, як памяць ды славутасць. У мяне атрымалася злапаць вечар, калі не было дажджу. Вось ён, утульны нідэрландскі гарадок у чаканні Каляд. А вось так выглядае прыдмесце: ваколіца мястэчка. Прыватныя хаткі, кавалачкі зямлі (памерам хіба што з саму хатку). Кожная клумбачка перад жылым домам у мястэчку — нібыта ўдзельнічае ў спаборніцтве на самую ўтульную клумбу. Калі гуляў па мястэчку, нечакана сустрэў спадара з шатланцкім «хайлэндам» (так называецца гэты тып дуды). Я сам дудар 14 год як, таму з задавальненнем пагутарыў з імпра дуды, пайграў на ягоным хайлэндзе. З усімі трыма бурдонамі гэта было неверагодна цяжка. Спадару каля 60 год, мае ўнукаў, грае ў шатландскім бэндзе ў Цуўоле. Уявіў сябе, як мясцовая дзетвара гуляе на гэтай пляцовачцы ў футбол. Лістападаўскі нідэрландскі тратуар. І вуліца побач. Неверагодна прыгожая карцінка. Нават трансфарматарныя будкі ў Нідэрландах аздобленыя зеленню і выглядаюць утульна. Хачу і нам так. А гэта нідэрландская пустка. Зямля выкладзеная на продаж некалькі год таму. Спачатку думаў, што чарговы газон. Вельмі правінцыйна: у межах мястэчка пасуцца каровы. А побач — каменныя шахматныя сталы для адпачынку. А тратуары часам аздобленыя замураванымі ў камень дзіцячымі малюнкамі. Іх шмат: праз кожныя тры метры. Спаборніцтва клумбаў працягваецца. Наступны млын ў гарадку Омэн. І наступны прыклад паблік-арта. Калі прыгледзеўся — заўважыў, што гэта сярэдневечны чалавечак на каньках. Пабачыўшы гэты дах, я зразумеў, чаму кажуць, нібыта «Еўропа багатая»: яны падбіраюць тую энэргію, што валіцца з неба на зямлю. Новы узровень асобнага збору смецця: каляровае шкло ў адзін бак, празрыстае ў іншы. Цікавая мода Нідэрландаў - рабіць плоскія дрэвы. Іх галіны растуць ўсе паралельна, роўна гарызантальна, ствараючы паўпразрыстую сцяну з лісця. Вельмі тыповая вулачка вельмі тыповага маленька гагарадка. А вось такі дворык хаваецца ззаду, за маленькім домікам. Вельмі тыповы. Правінцыйна-нідэрландскі спальны раён — гэта танныя двухпавярховыя кватэры ў адным доме. І за кутом на мяне зноўку накінуўся млын. Агулам ва ўсіх Нідэрландах дагэтуль стаіць 1180 млыноў. А пад млыном — старыя жорны млына. Здаецца, іх пакінулі тут як музейную славутасць. Зразумела, што сёння млыны не працуюць, а выкарыстоўваюцца ў якасці музеяў, рэстарацый ды іншага. Хаця самая распаўсюджаная славутасць Нідэрландаў - усё ж ровары. Апошнім ранкам, ужо па дарозе ў сталіцу, не змог спыніцца — знайшоў і сфатаграфаваў вось такі мілы квартал прыгожых аднапавярховых Нідэрландаў. А гэта ўжо тая самая, раскручаная сталіца краіны — Амстэрдам. Гэта была ноч з суботы на нядзелю. І самае цікавае, што ў пацвержанне стэрэатыпаў, у дзве гадзіны ночы на ўсіх вулачках сапраўды стаяў бесперапынны пах марыхуаны. Амстэрдам таксама прыбіраецца да Калядаў. Але маштабы ўпрыгожванняў трошкі большыя за правінцыю. Усе славутасці Амстэрдама на адным здымку: каналы, ровары, чырвоныя ліхтары, масты. Тут каля 7000 мастоў. І мая наступная мара — пабываць тут у студзені-лютым добрай халоднай зімы. Калі на каналах стаіць лед, і амаль усе жыхары апранаюць канькі - яны становяцца самым хуткім транспартным сродкам у цэнтры Амстэрдама. Гэты будынак трошкі нагадвае каралеўскі палац Варшавы. Але гэта звычайная цэнтральная чыгуначная станцыя, адкуль шатл давёз мяне да аэрапорта. Да наступнай сустрэчы, Амстэрдам! *** 1. Историю вашего путешествия (Документ Word) — где и с кем вам посчастливилось побывать. Как долго? Почему выбор пал именно на эту страну? Что вам запомнилось, не понравилось, удивило? Какие там люди, стиль жизни, цены, традиции? Архитектура и природа? И любые другие мелочи — важен именно ваш субъективный взгляд. 2. Фото ОДНИМ заархивированным файлом. Размер — 1200 пикселей по большей стороне. Количество снимков: от 20 до 45 (не более!). Будет удобно их пронумеровать, а номера снимков поставить в п. 2 — нам будет проще их ставить в новость. 3. Комментарии к фото. Можно отдельным файлом в Word. Опять-таки для вашего удобства по принципу номер фото — ваш комментарий. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пару дзён таму пабываў у нідэрланцкай правінцыі: праехаўся па маленькіх мястэчках на ўсходзе ад сталіцы. Адным словам - прыгажосць!
|
|