На сцяне віцебскага дома знайшлі артэфакт. 21.by

На сцяне віцебскага дома знайшлі артэфакт

06.01.2016 14:46 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Графіці можа стаць адным з унікальных экспанатаў у знакамітым будынку на вуліцы «Праўды», 5а, дзе ў мінулым стагоддзі выкладалі Шагал, Малевіч, іншыя вядомыя мастакі.


Знойдзеная літара — злева пасярэдзіне. Фота: Фэйсбук Яўгена Калбовіча

Падчас рэстаўрацыі будынка на сцяне знайшлі аўтограф, які належыць скульптару Заіру Азгуру. Надпіс зроблены вугельчыкам. Цяпер новая сенсацыйная знаходка: на адной са сцен знайшлі чарговы артэфакт.

— Літару «У», зробленую такім жа шрыфтам, як і назва УНОВІС, пад верхнім слоем атынкоўкі знайшлі напярэдадні каталіцкага Раства. Я пачысціў далей і ўбачыў яшчэ літары. Што дакладна напісана, пакуль незразумела. Але ў любым выпадку знаходка каштоўная. Як і аўтограф Азгура, чарговае знойдзенае графіці можа стаць адным з экспанатаў. Пасля экспертызы было пацверджана аўтарства Азгура, — распавёў дырэктар музея «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва» Андрэй Духоўнікаў.

Рэстаўрацыйныя работы ў будынку плануюць завяршыць у 2016 годзе. На думку старшыні гарвыканкама Віктара Нікалайкіна, які нядаўна там пабываў, рэальна гэта зрабіць у канцы вясны. Задача — аднавіць дом максімальна ў такім выглядзе, якім ён быў калісьці.

Спачатку будынак належаў банкіру Ізраілю Вішняку. А пачынаючы з 1918 года ў ім размяшчаліся: Вышэйшае народнае мастацкае вучылішча, майстэрні Заснавальнікаў новага мастацтва, Свабодныя мастацкія майстэрні, мастацка-практычны інстытут.

Захаваўся план будынка, зроблены ў 1923 годзе. Добрая дапамога музейным работнікам і рэстаўратарам — і фотаздымкі паслярэвалюцыйнага часу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Літару "У", зробленую такім жа шрыфтам, як і назва УНОВІС, пад верхнім слоем атынкоўкі знайшлі напярэдадні каталіцкага Раства.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика