"Спеўны сход" заспявае песні ХХ стагоддзя
21.01.2016 17:32
—
Новости Культуры
|
«Спеўны сход» мае намер арганізаваць у Мінску сходы «Беларускія песні першай паловы XX ст.», «Беларускія песні другой паловы XX ст.» і «Песні філаматаў і філарэтаў». Усяго плануецца правесці тры сходы ў Мінску і па аднаму ў Віцебску і Брэсце. «Спеўны сход» распачалі Сяргей Доўгушаў і Аляксей Чубат увесну 2014 года. Зтаго часу было праведзена 17 буйных «Сходаў» на розныя тэмы — традыцыйныя беларускія песні, дзіцячы фальклор, песні часоў ВКЛ, «Калядны «Спеўны сход», «Барадулінскі «Спеўны сход», «Веснавы «Спеўны сход», «Застольны «Спеўны сход» і інш. Пад кожны «Спеўны сход» падбіраюць тэматычныя песні, робяць раздрукоўкі для ўсіх удзельнікаў. Асноўная ідэя «Спеўных сходаў» — актуалізацыя традыцыйнай песеннай культуры ў сучасным грамадстве. Каб песні не толькі былі запісаныя ў этнаграфічных зборах, не толькі выконваліся этна-гуртамі, а былі прапетыя людзьмі, якія да гэтага ніколі не спявалі. Відэа:
Акрамя таго, «Спеўны сход» праводзіць дабрачынную дзейнасць. Напрыклад, на Каляды спеўнасходаўцы наведалі беларускіх паэтаў-класікаў і спявалі для іх. Зараз ініцыятыва Відэа: Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Спеўны сход" хоча арганізаваць у Мінску сходы "Беларускія песні першай паловы XX ст.", "Беларускія песні другой паловы XX ст." і "Песні філаматаў і філарэтаў" і шукае...
|
|