Конкурс TUT: амаль 100 відэа і апошняя магчымасць выйграць 30 кніг беларускіх пісьменнікаў
04.03.2016 17:56
—
Новости Культуры
|
Застаўся апошні дзень, калі можна даслаць відэа, дзе вы чытаеце верш на роднай мове, і выйграць тры дзесяткі кніг беларускіх класікаў. На данны момант на конкурс прыйшло амаль сто відэа. У Дзень роднай мовы 21 студзеня TUT.BY разам з выдавецтвам « Для ўдзелу патрэбна да 6 сакавіка прачытаць верш ці кавалак прозы па-беларуску, зняць гэтае выкананне на відэа (самім ці папрасіць блізкіх ці сяброў) і даслаць відэа альбо спасылку на яго нам на nn@tutby.com. У тэме ліста напісаць «відэа на конкурс». Якія абмежаванні Ваш тэкст не павінен змяшчаць абразлівых словаў і выразаў, прыніжаць чыюсьці годнасць. Відэа не павінна быць больш за 3 хвіліны. Што чытаць і колькі можа быць удзельнікаў Вы можаце прачытаць любы тэкст на беларускай мове, нават уласнага сачынення, можаце прачытаць яго разам з сябрамі - важна зрабіць гэта шчыра і з душой. Яшчэ адзін дзень мы збіраем вашую творчасць, а пасля прагаласуем за лепшае выкананне твора на беларускай мове. Які прыз Пераможца атрымае поўны збор твораў кніжнай серыі « На працягу 2 гадоў у выдавецтве працавалі над праектам разам з такімі знакамітымі складальнікамі, як Уладзімір Арлоў, Пятро Васючэнка, Леанід Баршчэўскі, Міхась Тычына і Уладзімір Сіўчыкаў.
Чакаем на ваш удзел. Далучайцеся да роднай культуры! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ адзін дзень мы збіраем вашую творчасць, а пасля прагаласуем за лепшае выкананне твора на беларускай мове. |
|