Таямніцы Асмолаўкі і гісторыйкі квартала. Клуб гісторыі Мінска запрашае на лекцыю і дыскусію
17.03.2016 11:40
—
Новости Культуры
|
Як нарадзіліся і развіваліся кварталы 1945−1950 гадоў прадмесця Старажоўка (вядомыя больш пад назвай Асмалоўка)? Якія тайны раскрывае і чые сляды захоўвае ў сабе гэты ўлюбёны многімі жыхарамі і гасцямі сталіцы раён? Ці трэба вяртаць кварталу яго гістарычную назву? Над гэтымі і іншымі пытаннямі падыскутуем ужо ў гэтую суботу ў Галерэі TUT.BY.
Моладзевае грамадскае аб’яднанне «Гісторыка», Клуб гісторыі Мінска і Галерэя TUT.BY 19 сакавіка запрашаюць на чарговую тэматычную сустрэчу. На сустрэчы пойдзе гаворка пра кварталы паміж вуліцамі Багдановіча, Кісялёва, Куйбышава і Камуністычнай. Гэта цікавы прыклад пасляваеннай комплекснай жылой архітэктуры. У забудове быў выкарыстаны наватарскі падыход, які заключаўся ў прынцыпе свабоднай планіроўкі пры фарміраванні кварталаў малапавярховымі тыпавымі дамамі. У выніку ўзнікла камфортнае для чалавека асяроддзе, сапраўдная зона адпачынку для душы ў цэнтры дынамічнага мегаполісу. Сёння, бадай, кожнаму мінчуку гэтае месца вядома як Асмалоўка, але ці дакладная гэтая назва? Як жа нарадзіўся і развіваўся ўлюбёны многім жыхарам сталіцы раён? Якія таямніцы раскрывае і чые сляды захоўвае ў сабе? Ці трэба вяртаць кварталу яго гістарычную назву? Ва ўсім гэтым паспрабуем разабрацца разам. Як заўжды, весці па лабірынтах гісторыі і сучаснасці нас будуць спецыялісты ў вызначаным пытанні. А менавіта: гістарычную частку распавядзе гісторык і краязнаўца Іван Сацукевіч, пра выбітных жыхароў квартала апавядзе краязнаўца Вадзім Зелянкоў. Ну, а пра нематэрыяльныя вартасці і брэнд месца будзем дыскутаваць разам з журналістам, грамадскім актывістам Андрэем Эзерыным. І гэта яшчэ не ўсё! Да 22 сакавіка ў Галерэі TUT.BY працуе выстава «Зачараваны квартал» пра Асмолаўку і яе жыхароў. Яна нарадзілася ў 2014 годзе ў межах фестывалю ўрбаністыкі. Тады выстава экспанавалася ў мемарыяльным музеі З.І.Азгура. Запрашаем ахвочых, а 16-й у суботу, 19 сакавіка ў Галерэю TUT.BY (ст. м. «Міхалова», праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Уваход вольны! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якія тайны раскрывае і чые сляды захоўвае ў сабе гэты ўлюбёны многімі жыхарамі і гасцямі сталіцы раён? Ці трэба вяртаць кварталу яго гістарычную назву? Над гэтыя і... |
|