Забавы і сялянскія стравы. Пад Віцебскам пройдзе сямяйнае свята "Гулі ў бабулі"
13.05.2016 12:14
—
Новости Культуры
|
У вёсцы Заронава пад Віцебскам 14 мая пройдзе сямейнае свята «Гулі ў бабулі». Усім, каму надакучыў гарадскі тлум, хто хоча павесяліцца ў цудоўнай беларускамоўнай кампаніі і хто ніколі не спрабаваў бульбы з печы ці піражкоў са шчаўем, — туды! ![]() Арганізатары імпрэзы: Сяржук Маркаў - вядучы курсаў «Мова Нанова» (Віцебск) і Людміла Нікіціна — кіраўнік музея «Гісторыя Заронаўскага краю» (Віцебскі раён). «У маляўнічай вёсцы Заронава — на свежым паветры, побач з прыгожым возерам — госці змогуць пачаставацца блінцамі, мёдам, бульбай з печы, адчуць сябе дзецьмі падчас лялечных спектакляў, павесяліцца з народных гульняў, паспяваць, адчуць сапраўдны „беларускі космас“ разам з гуртом „Re1ikt“, наведаць цікавы мясцовы музей», — анансуе падзеі Сяржук Маркаў. Праграма свята:12.00−13.00 — Спеўны сход (вядучы — саліст Белдзяржфілармоніі, кіраўнік гурта Vuraj Сяржук Доўгушаў) 13.00−14.30 — канцэрт гурта Re1ikt 14.30−16.00 — народныя гульні ад актрысы Коласаўскага тэатра Раісы Грыбовіч На працягу ўсяго свята: дзіцячыя гульні, дэгустацыя сялянскіх страў (піражкі са шчаўем, дранікі, яечня, бульба з печы і іншыя прысмакі), экскурсія ў музей «Гісторыя Заронаўскага краю», майстар-класы па фларыстыцы, кераміцы, дрэваапрацоўцы, мядовы кірмаш. Больш падрабязная інфармацыя — па тэлефоне: +375 (29) 514−09−63. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У маляўнічай вёсцы Заронава - на свежым паветры, побач з чароўным возерам - госці змогуць пачаставацца блінцамі, мёдам, бульбай з печы, адчуць сябе дзецьмі падчас...
|
|