Фолк-гурт Shuma прэзентаваў танцавальны альбом «Сонца». 21.by

Фолк-гурт Shuma прэзентаваў танцавальны альбом «Сонца»

22.05.2016 17:58 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Гурт Shuma прэзентаваў у сеціве новы альбом «Сонца». Беларускія народныя песні на ім аранжыраваныя ў рэчышчы актуальнай клубнай музыкі — слухачоў чакае атмосферны deep house з адточаным гукам і глыбокім басам.

Канцэртная прэзентацыя дыска ў Мінску адбудзецца 27 мая ў ангары «Хуліган» пры падтрымцы інтэрнэт-аператара «Атлант Тэлекам».




Гісторыя альбома «Сонца» пачалася з просьбы кампаніі «Керамін» напісаць музыку для дэфіле Keramin Fashion Show 2016 у стылі Shuma, які спалучае народныя песні і сучасныя музычныя стылі. У параўнанні з дэбютным альбомам «Жніво» (2015) саундтрэк для показу атрымаўся больш дынамічным і танцавальным. За гук і аранжыроўкі адказваў мінскі саўндпрадусар Alexis Scorpio (Аляксей Карабейнік), які актыўна працуе са студыямі ЗША.

Прэм’ерны паказ мод пад акампанемент Shuma з вялікім поспехам адбыўся ў лютым 2016-га. Пасля гэтага гурт запрашалі і на іншые фэшн-мерапрыемствы. А саўндтрэк ператварыўся ў другі поўнафарматны альбом калектыва, які выдаў беларуска-расійскі лэйбл Sunwoofer.

«Гэта сучасны танцавальны альбом. Мы б хацелі, каб ён гучаў на танцполах у Беларусі і за яе межамі. Каб гэтыя багатыя на мелодыку песні працягвалі жыць і дарыць людзям эмоцыі, — распавядае вакалістка і ідэйная натхняльніца праекта Руся. — Трэкі з яго зручна граць ды-джэям, таму што яны вытрыманыя ў адным тэмпе, у іх нават пакінутыя адмысловыя хвасты для звядзення».

Практычна пераверыць альбом «Сонца» на танцавальнасць можна будзе 27 мая ў ангары «Хуліган» у межах вялікага сольнага канцэрта. Адмыслова для яго музыкі рыхтуюць не толькі канцэртныя аранжыроўкі лепшых песень з двух альбомаў, але таксама новыя касцюмы і арыгінальны візуальны шэраг.

Квіткі ад 200 тыс. руб. да 250 тыс. руб (у дзень канцэрта).
Продаж: «Тэатральная каса», «Хуліган», а таксама Bezkassira.by, Eventer.by.




 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гурт Shuma прэзентаваў у сеціве новы альбом «Сонца».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика