У Беларусі назвалі "Кнігу года"
25.05.2016 06:02
—
Новости Культуры
|
24 траўня ў офісе Беларускага ПЭН-цэнтра ў прысутнасці сябраў журы былі абвешчаныя вынікі прэміі. «Кнігай году 2016» зрабіліся «Нататкі таткі» Андрэя Хадановіча. Пра гэта паведамляецца на старонцы . ![]() Сёлета ў журы ўвайшлі 74 пісьменнікі, сярод якіх Славамір Адамовіч, Валянцін Акудовіч, Альгерд Бахарэвіч, Адам Глобус, Віктар Марціновіч, Павал Севярынец, Таня Скарынкіна, Аляксандар Фядута, Юлія Цімафеева і іншыя. Агулам на перамогу прэтэндавалі 82 выданні. Як галасавалі прадстаўнікі журы можна ўбачыць . Сёлета прэмія намінацый не прадугледжвала. Арганізатары назвалі толькі адну найлепшую кнігу незалежна ад жанру. «Кніга году» заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 2015 годзе. Першы раз яна ўручалася ў трох намінацыях: «Проза», «Паэзія», «Дзіцячая літаратура». У мінулым годзе пераможцамі «Кнігі году» зрабіліся: Альгерд Бахарэвіч з кнігай «Дзеці Аліндаркі» («Проза»), Антон Рудак з кнігай «Верхні горад» («Паэзія»), «Сумны суп» Вольгі Гапеевай і «Авантуры студыёзуса Вырвіча» Людмілы Рублеўскай («Дзіцячая літаратура»). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета арганізатары адмовіліся ад прысуджэньня прэміі ў розных намінацыях і назвалі толькі адну найлепшую кнігу незалежна ад жанру. |
|