Цымбалы, гармонік і Саша Нэма. Як у Паставах адзначаць фестываль народнай музыкі
07.06.2016 08:22
—
Новости Культуры
|
У Паставах з 10 па 12 чэрвеня пройдзе чарговы, 19-ты па ліку, фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». Прапаноўваем праграму свята. 10 чэрвеня (пятніца)11.00−13.00, канцэртная зала на вул. Чырвонаармейскай — літаратурнае свята «Пакуль пяём на роднай мове мы, жыве зямля бацькоў, жыве Радзіма» 10.00−12.00, гарадскі стадыён — спартыўныя спаборніцтвы 15.00, выставачныя залы Дома рамёстваў — адкрыццё фотавыставы А. Чалея і выставы жывапісу І. Атрахімовіча «Пастаўшчына — мая любоў» 19.00−20.30, Дом культуры на вул. Станкевіча — канцэрт-віншаванне да 25-годдзя з дня стварэння заслужанага аматарскага калектыву Беларусі фальклорнага ансамбля «Паазер'е» з удзелам замежных творчых калектываў 11 чэрвеня (субота)14.00−20.00, плошча імя Леніна — «Горад майстроў» з удзелам народных майстроў вобласці 16.00−20.00, плошча імя Леніна — агляд-конкурс сельскіх падворкаў 15.00−18.00, Дом культуры на вул. Станкевіча — конкурс калектываў і выканаўцаў на народных інструментах «Хто каго?» 17.00−17.30, палац Тызенгаўзаў — адкрыццё музейнай выставы, прысвечанай 230-годдзю з дня нараджэння графа Канстанціна Тызенгаўза і 200-годдзю Пастаўскага арніталагічнага музея 17.30−18.30, усходні фасад палаца Тызенгаўзаў — тэатралізаванае прадстаўленне «Музыка беларускіх палацаў і сядзіб» з удзелам калектываў старадаўняй музыкі 20.00−21.30 — плошча імя Леніна — урачыстае адкрыццё фестывалю 21.30−23.00, плошча імя Леніна — музычна-тэатралiзаванае прадстаўленне «Пастаўскі баль» 23.00−24.00, плошча імя Леніна — канцэрт Сашы Нэма 24.00, плошча імя Леніна — святочны феерверк 0.15−2.00, плошча імя Леніна — забаўляльная праграма для моладзі з удзелам лепшых дзіджэяў вобласці 12 чэрвеня (нядзеля)9.30−11.00, касцёл — канцэрт класічнай музыкі 10.00−15.00, гарадскі парк — выстава-продаж вырабаў народных майстроў вобласці 12.30−13.00, плошча імя Леніна і гарадскі парк — тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў і гасцей фестывалю 13.00−15.00, гарадскі парк — заключны гала-канцэрт удзельнікаў фестывалю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Паставах з 10 па 12 чэрвеня пройдзе чарговы, 19-ты па ліку, фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік". Прапаноўваем праграму свята.
|
|