Фіналісты конкурсу "Заспявай 3.0" ужо заўтра пачнуць выходзіць на сцэну ў Мінску. 21.by

Фіналісты конкурсу "Заспявай 3.0" ужо заўтра пачнуць выходзіць на сцэну ў Мінску

09.06.2016 15:08 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Журы назвала шасцёркі фіналістаў у кожнай з трох намінацыяў конкурсу. Гэтыя выканаўцы выступяць ужывую ў летняй серыі канцэртаў і маюць шанец атрымаць грашовы прыз да 1500 еўра.

Усяго на конкурс, які праводзяць партал Tuzin.fm і дабрачынны фонд «Вяртаньне» прыйшло 78 заяваў. З іх журы адабрала 18 найлепшых у трох намінацыях — «Спяваная паэзія», «Беларускі кавер» і «Замежны пераклад». Паводле ўмоваў сёлетняга конкурсу разглядаліся заявы ад канкурсантаў ад 16 да 33 гадоў уключна.

«Па-мойму, не абы-які кантакт музыкі з паэзіяй адбыўся, — зазначае сябра журы Андрэй Хадановіч. — Калі так пойдзе і далей, нашыя музыкі пачнуць арыентавацца ў сучаснай беларускай паэзіі не горш ад саміх паэтаў».

У лік найлепшых песень конкурсу ўвайшлі творы на словы Уладзіміра Караткевіча, Змітра Вішнёва, Ірыны Багдановіч, Насты Кудасавай, Ігара Канановіча, Барыса Жанчака. Найбольш удалымі каверамі прызнаныя пераспевы песень гуртоў «Бонда», «Мроя», N.R.M., праекту «Народны альбом», «Без білета», «Сяброў», а з замежных — беларускамоўныя пераасэнсаванні песень Піта Сігера, Эрыка Клэптана, Эраса Рамазоці, Queen, HaBanot Nechama, «Кипелов».

Песні ўсіх фіналістаў конкурсу можна паслухаць тут .

Фіналісты конкурсу возьмуць удзел у летняй серыі канцэртаў «Заспявай 3.0», якія пройдуць у чэрвені-жніўні ў самым цэнтры Мінску, у дворыку на плошчы Свабоды, 4 (тэраса кавярні Chill Out) пры падтрымцы вядомых беларускіх музыкаў.

У першым канцэрце з гасцявым сэтам найлепшых песень выступіць Паліна Рэспубліка і фіналісты конкурсу — гурт «Тутэйшыя», DW ды трыё Дзімы Нікановіча, Вольгі Сацюк і Мікіты Найдзёнава. Весці канцэрты «Засьпявай 3.0» будзе Алег Хаменка.

10.06. Мінск, Chill Out (плошча Свабоды, 4, унутраны дворык). 19.00−22.00. Заспявай 3.0: Тутэйшыя, DW, Нікановіч&Сацюк&Найдзёнаў.Госць — Паліна Рэспубліка. Кошт квіткоў: 100 000 руб. (папярэдне), 150 000 руб. (у дзень, пры наяўнасці). Інфа: +375 29 687−20−93.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтыя выканаўцы выступяць ужывую ў летняй серыі канцэртаў і маюць шанец атрымаць грашовы прыз да 1500 еўра.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика