Памёр шматгадовы рэдактар часопісу "Роднае слова" Міхась Шавыркін
06.07.2016 06:02
—
Новости Культуры
|
Памёр Міхась Шавыркін, шматгадовы рэдактар часопісу «Роднае слова». Пра гэта паведаміла яго дачка Міраслава. Міхась Шавыркін узначальваў «Роднае слова» ад 1987 году. У часопісе публікаваліся матэрыялы па выяўленчым мастацтве, музыцы ды архітэктуры, гісторыі й культуры беларусаў і ўсіх нацыянальных меншасьцяў, якія жывуць у краіне. За 19 гадоў наклад выданьня вагаўся ад 3,8 да больш за 10 тысачаў асобнікаў. У 2006 годзе ён вымушана сышоў з пасады галоўнага рэдактара штомесячнага навуковага, метадычнага й культуралягічнага часопіса Міністэрства адукацыі «Роднае слова». У адпаведнасьці з загадам міністра адукацыі ён быў звольнены з пасады «па згодзе бакоў». На думку Міхася Шавыркіна, зьмена галоўнага рэдактара часопіса выклікана «заўсёдным незадавальненьнем ды ўмяшаннем» кіраўніцтва афіцыйнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі: «Мабыць, чальцам гэтага саюзу вельмі хацелася друкавацца ў часопісе. Аднак „Роднае слова“ публікуе толькі тых пісьменнікаў, у тым ліку Генадзя Бураўкіна, Уладзімера Някляева й Сяргея Законьнікава, чые творы ёсьць у школьнай праграме». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міхась Шавыркін узначальваў "Роднае слова" ад 1987 году.
|
|