Купалле з "Ганнай". Як на беразе возера пад Віцебскам адзначылі старажытнае народнае свята. 21.by

Купалле з "Ганнай". Як на беразе возера пад Віцебскам адзначылі старажытнае народнае свята

07.07.2016 20:44 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На беразе возера Сосна пад Віцебскам увечары 6 ліпеня адзначылі старажытнае народнае свята Купалле.


Мерапрыемства прайшло ў пасёлку Доўжа — на тэрыторыі кавярні «Прыазёрны двор «У Ганны». Арганізавалі яго прафкам «Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі» і адміністрацыя Віцебскага раёна.

Каб госці маглі дабрацца да месца святкавання, з Віцебска пусцілі бясплатны аўтобус. На ўваходзе людзей сустракаў народны аркестр з гармонікам і бубнам. Тут жа  майстрыхі прапаноўвалі набыць сплеценыя вянкі. Аднак купальскае ўпрыгожанне можна было зрабіць і на свой густ — трохі далей стаяў воз з палявымі кветкамі.

Потым наведнікаў свята чакалі розныя забавы, гульні і атракцыёны. На сцэне ішла «Купальская казка», якая збольшага складалася з беларускага фальклору.

Затым пачалося інтэрактыўнае прадстаўленне — за ўдзел у гульнях і віктарынах на тэмы народных традыцый гледачоў частавалі іржаным кісялём.

А дзясятай вечара запалілі вялікае купальскае вогнішча.











 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свята арганізавалі прафкам "Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі" і адміністрацыя Віцебскага раёна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика