Праект QAI/BY прэзентавалі ў галерэі "Ў". 21.by

Праект QAI/BY прэзентавалі ў галерэі "Ў"

08.07.2016 13:11 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 7 ліпеня ў галерэі "Ў" выстаўляюць праект Караля Радзішэўскага QAI/BY у супрацоўніцтве з Сяргеем Шабохіным і Аляксеем Лунёвым. QAI імкнецца архіваваць і пераасэнсоўваць пытанні квір у былых сацыялістычных краінах і па-за іх межамі. Карэспандэнт 21.by наведаў незвычайную выставу польскага мастака.

  • Даведка: квір - любая мадэль паводзін і ідэнтычнасці, не адпаведная традыцыйнай.

"Queer Archives Institute" (QAI), Інстытут квір-архіваў, быў створаны Каралям Радзішэўскім у 2015 г. Да гэтага Радзішэўскі працаваў на працягу многіх гадоў над тэматыкай рэпрэзентацыі гомасексуальнасці і маскуліннасці ў мастацтве Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Яго QAI кіруецца зацікаўленасцю да канцэпцый і ўвасаблення квір ідэнтычнасцяў, што дазваляе больш шырокі, менш канфармісцкі і наўмысна шматсэнсоўны разгляд сексуальных і гендэрных установак.

Ідэя QAI/BY узнікла падчас арт-рэзідэнцыі Караля Радзішэўскага ў Мінску ў галерэі "Ў". Натхніўшыся фатаграфічнай серыяй Ігара Саўчанкі "Invisible" ("Нябачнае"), мастак зрабіў спробу пагрузіцца ў беларускую вусную гісторыю і высветліць, што з'яўляецца або можа ўспрымацца як квір ў Беларусі з мінулага і дагэтуль – у якасці схаваных і нябачных пытанняў. І таму QAI/BY не робіць якіх-небудзь новых усталёвак, але запрашае мастакоў, актывістаў і зацікаўленую грамадскасць да асэнсавання і працягу працы над стварэннем архіва квір ў Беларусі. 

Выстава будзе працаваць па 2 жніўня, а 12 ліпеня а 19-ай гадзіне Радзішэўскі прэзентуе свой часопіс DIK Fagazine.

Экспазіцыя не прызначаная для прагляду асобамі, маладзейшымі за 18 гадоў.


Аўтар: Георгій Камісараў. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 7 ліпеня ў галерэі "Ў" выстаўляюць праект Караля Радзішэўскага QAI/BY у супрацоўніцтве з Сяргеем Шабохіным і Аляксеем Лунёвым. QAI імкнецца архіваваць і пераасэнсоўваць пытанні квір у былых сацыялістычных краінах і па-за іх межамі. Карэспандэнт 21.by наведаў незвычайную выставу польскага мастака.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика