У Браславе выявілі нетыповую для рэгіёна жывёлу - балотную чарапаху
16.07.2016 18:08
—
Новости Культуры
|
Навуковыя супрацоўнікі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры» зафіксавалі нетыповы для рэгіёна від земнаводных — балотную чарапаху. Яе ўзрост, па меркаванні спецыялістаў, прыкладна 10 гадоў. У Беларусі балотная чарапаха аддае перавагу паўднёвым раёнам. Аднак навукоўцы лічаць, што ўчасткі яе знаходжання засталіся і ў паўночных рэгіёнах, дзе гэты від захаваўся з даўніх часоў, кажа вядучы навуковы супрацоўнік Нацпарку Валерый Міцюн. Чарапах адносяць да самых старажытных жывёл фаўны. Яны маюць амаль той жа выгляд, як і 200 млн гадоў таму. У нашай краіне балотная чарапаха занесена ў Чырвоную кнігу, адносіцца да ІІІ катэгорыі нацыянальнага прыродаахоўнага значэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашай краіне балотная чарапаха занесена ў Чырвоную кнігу, адносіцца да ІІІ катэгорыі нацыянальнага прыродаахоўнага значэння.
|
|