Дзясяткі кніг па-беларуску за вершы па-беларуску. Выдавецтва "Папуры" передае кнігі лепшым чытцам. 21.by

Дзясяткі кніг па-беларуску за вершы па-беларуску. Выдавецтва "Папуры" передае кнігі лепшым чытцам

26.07.2016 09:10 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі партал TUT.BY і выдавецтва «Папуры», нягледзячы на ўсе сарваныя тэрміны, перагледзелі ўсе відэаролікі, што былі дасланыя на конкурс чытанай беларускай паэзіі, і вызначылі пяцёрку пераможцаў. Мы кіраваліся досыць суб’ектыўнымі крытэрамі і пераможцамі назвалі тых, чыё прачытанне нас уразіла.

Калі ў лютым мы абвяшчалі конкурс на лепшае прачытанне верша на роднай мове, сапраўды не чакалі такога водгука: больш за 150 відэаролікаў даслалаі ў рэдакцыю. Большасць з іх — сапраўды вельмі цікавыя і годныя — выбар быў не просты. Таму і ўзнагародзіць вырашылі некалькі прэтэндэнтаў.

Адзіны абсалютны пераможца атрымае галоўны прыз — поўны збор твораў кніжнай серыі «Мая Беларуская Кнiга» выдавецтва «Папуры», а гэта больш за 30 кніг. Яшчэ чацвёра фіналістаў, якія не пакінул нас абыякавымі, атрымаюць па некалькі асобнікаў з гэтай серыі. Пераможцаў мы сабярэм усіх разам і ўзнагародзім у Галерэі TUT.BY.

Нарэшце галоўны пераможца — Алена Шарапа, верш «Трэба дома бываць часцей»

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Фіналістамі таксама сталі:

Дзмітры Паўлюкевіч і дыяканы, якія чытаюць «Магутны Божа»

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Арына Мінькоўская чытае верш "Вожык"

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Піліп Беспамылковы, уласны верш «Не трэба саромецца»

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Еўстаф'ева Кацярына, верш Уладзіміра Караткевіча "Мова"

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Ёсць у нас таксама і прыемныя суцяшальныя прызы: на нашым youtube-канале мы распачынаем галасаванне карыстальнікаў за лепшае відэа. Менавіта па колькасці лайкаў гледачоў і вызначым лепшага, які таксама атрымае ў падарунак кнігі.

Прагаласуйце ТУТ! 

Каб прагаласаваць за найбольш упадабанае відэа, вам варта зарэгістравацца.

Галасаванне распачынаецца ад часу публікацыі гэтага артыкула і скончыцца 28 ліпеня а 18-й гадзіне.

Выдавецтва «Папуры» — партнёр сумеснага праекта з TUT.BY пра беларускую лiтаратуру.

За 20 год працы выдавецтва выпусцiла у свет больш за дзве тысячы кнiг рознай тэматыкi. За час свайго iснавання «Папуры» можа ганарыцца супрацоȳнiцтвам з такiмi знакамiтымi выдавецкiмi дамамi, як «Simon & Schuster», «Harper Collins», «Penguin Books», «Random House», «Rodale», «Hay House» i iншымi.

Мiсiя «Папуры» — выдаваць карысныя для людзей кнiгi, якiя дапамагаюць вучыцца, удасканальвацца, развiвацца, быць паспяховымi, здаровымi, шчаслiвымi.

Серыя «Мая Беларуская Кнiга» — адзiн з апошнiх i выбiтных зборнiкаȳ выдавецтва. Яна ахоплівае адну з лепшых частак беларускай класікі — старажытныя легенды, народныя казкі і творы класікаў (як хрэстаматыйныя, так і незаслужана забытыя).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы кіраваліся досыць суб'ектыўнымі крытэрамі, і пераможцамі назвалі тых, чыё прачытанне нас "зачапіла".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика