Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч сыграў на гітары "Тры чарапахі". 21.by

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч сыграў на гітары "Тры чарапахі"

27.07.2016 10:52 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч у касцёле Найсвяцейшай Троіцы ў Друі сыграў пад гітару песню Лявона Вольскага «Тры чарапахі». Разам з каталіцкім іерархам спяваў вядомы музыка Піт Паўлаў. Незвычайны дуэт склаўся падчас заканчэння мастацкага пленэру «Пачаткі».

Відэа: Радыё Свабода

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Малады віцебскі біскуп вядомы тым, што робіць гімнастыку, любіць рок, умее не толькі прамаўляць пранікнёныя казані, але і жартаваць.

Пленэр «Пачаткі» прайшоў у Друі ўжо ў другі раз. Гэты праект ініцыяваў мясцовы ксёндз Сяргей Сурыновіч.

Сёлета ў мурах кляштара на тыдзень пасяліліся 30 мастакоў - мэтраў і пачаткоўцаў. Сярод іх былі Алесь Пушкін, Марта Шматава, Кацярына Говен, Уладзіслаў Пятручык, Павел Чарняўскі, Анастасія Міронцава, Вольга Сазыкіна, Дзмітрый Сурыновіч і іншыя, піша «Каталіцкі веснік».

На працягу тыдня мастакі жылі і працавалі ў Друі, а пасля правялі выставу. Частку прац яны падарылі для будучай галерэі ў кляштары.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Малады віцебскі біскуп вядомы тым, што робіць гімнастыку, любіць рок, умее не толькі казаць пранікнёныя казані, але і жартаваць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика