Неправінцыйная сцэна. Коласаўскі тэатр у Віцебску адзначае 90-гадовы юбілей
19.11.2016 10:26
—
Новости Культуры
|
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа святкуе сваё 90-годдзе. ![]() 18 лістапада ў ратушы адкрылася выстава «Тэатр у люстэрку часу». Экспазіцыя складаецца з прадметаў тэатральнага рэквізіту, фотаздымкаў, кніг, дакументаў з фондаў краязнаўчага музея, Коласаўскага тэатра, Дзяржаўнага архіва вобласці, абласной бібліятэкі і асабістых архіваў супрацоўнікаў тэатра. Выстава расказвае пра гісторыю тэатра, вядомых акцёраў і спектаклі, якія ставілі ў Віцебску на працягу амаль стагоддзя. Экспазіцыя будзе працаваць да сярэдзіны студзеня 2017 года. ![]() ![]() У пятніцу ў Коласаўскім тэатры прайшла навукова-практычная канферэнцыя, удзельнікі якой абмеркавалі праблемы беларускага сцэнічнага мастацтва. У суботу ў тэатры сваю кнігу прэзентуе вядомы краязнаўца Аркадзь Падліпскі. Выданне раскрывае малавядомыя факты з гісторыі калектыва. Напрыклад, чытачам адкрыецца амаль дэтэктыўная гісторыя пра прыяцельку Уладзіміра Маякоўскага, без намаганняў якой тэатра ў Віцебску проста не існавала б. У панядзелак, 21 лістапада, на вялікай сцэне пройдзе ўрачысты вечар «Тэатр прызямліўся ў Віцебску». Коласаўцы атрымаюць падарункі, віншаванні, будуць і сюрпрызы. Праз камедыю і драму, лірыку і гумар, песні і пластычныя нумары трупа і зала паспрабуюць адказаць на пытанне, што такое Коласаўскі тэатр.
![]() Уся праграма юбілейных мерапрыемстваў - па гэтай Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Коласаўскі тэатр з самага пачатку адрозніваўся ад іншых тэатраў Беларусі. Па-першае, гэта быў не абласны тэатр, а тэатр рэспубліканскага значэння. Па-другое, тэатр... |
|