"Папулярная навука па-беларуску" запрашае паслухаць пра Дарвіна
25.11.2016 18:30
—
Новости Культуры
|
Серыя навуковых лекцый «Папулярная навука па-беларуску» працягваецца. У мінулы раз на лекцыі па генетыцы гаворка ішла пра Грэгара Мендэля, доследы з гарохам і ДНК. А ў панядзелак, 28 лістапада пойдзем далей, цікаўным распавядуць пра развіццё біялогіі і не толькі. Што такое тэорыя эвалюцыя? Якія думкі на гэты конт меў Чарльз Дарвін і што такое ён зрабіў у 1859 годзе? Ці актуальныя гэтыя ідэі сёння, праз 150 год? Што здараецца, калі навуковая тэорыя ператвараецца ў догму? На ўсе гэтыя пытанні можна будзе атрымаць адказы ўжо ў панядзелак, 28 лістапада. Цікавая навука і яблыкі чакаюць вас, прыходзьце. Дакладчык — кандыдат біялагічных навук, навуковы супрацоўнік інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Васіль Панкратаў. Запрашаем усіх 28 лістапада, а 19 00 Галерэя TUT.BY (пр.Дзяржынскага 57, 9 паверх). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Серыя навуковых лекцый "Папулярная навука па-беларуску" працягваецца. У мінулы раз на лекцыі па генетыцы гаворка ішла пра Грэгара Мендэля, доследы з гарохам і ДНК. А...
|
|