"Героі 2016 года": названы пераможцы беларускай музычнай прэміі
13.12.2016 17:58
—
Новости Культуры
|
У клубе «Грай» ушанавалі ўладальнікаў музычнай прэміі ад парталу «Адкрыццём году» у беларускай музыцы названы гурт Intelligency. Музыка Усевалада Доўбні і Юрыя Тарасевіча належыць да стылю «тэхна-блюз», які спалучае электронную і гітарную музыку. Летась музыкі былі названыя «Надзеяй году». Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
Сёлета яны выпусцілі беларускамоўны міні-альбом «Мова», выступалі ў Мінску на фэсце вулічнай музыкі, з сольнымі канцэртамі ў Беларусі, а таксама за мяжой: гурт прайшоў адбор «Басовішча», трапіў ў лайн-ап Halfway Festival у Польшчы, «Джаз Коктебель» і «Файне місто» ва Украіне. У намінацыі «Героі году» перамог гурт Vuraj. Яго лідар Сяргей Доўгушаў быў дадаткова адзначаны за грамадскую актыўнасць. Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
Сяргей вядомы таксама як вядоўца «Спеўных курсаў», а яшчэ як музычны менеджар. На рахунку Доўгушава-арганізатара два сур’ёзныя праекты — «Песні і найгрышы вяселля вёскі Лявонпаль і яе наваколляў» і «Песні матчыны з Вушаччыны». Разам з Vuraj музыка няспынна эксперымэнтаваў - на Новы год быў прэзентаваны дуэт з CherryVata, вясной — супольны рок-гіт з Re1ikt, а на адным з канцэртаў Доўгушаў наогул выступіў вакалістам «рэліктаў».
Што тычыцца гурта, у пачатку года яны выдалі сінгл «Святы вечар», дзе заклікалі падзяляць народныя песні на паганскія і хрысціянскія. А ўвосень выйшаў сінгл «Ой, лятала» — музыкі апрацавалі і запісалі ўлюбёную песню Рыгора Барадуліна. Узімку прэзентавалі яшчэ адну новую песню — «Łastovka». Таксама былі ўзнагароджаны гурт Irdorath — за « Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У клубе "Грай" ушанавалі ўладальнікаў музычнай прэміі ад парталу Tuzin.fm.
|
|