Матацыкл і прылада для чарак і бутэлькі. Майстар з-пад Гродна робіць канструкцыі з металу. 21.by

Матацыкл і прылада для чарак і бутэлькі. Майстар з-пад Гродна робіць канструкцыі з металу

21.12.2016 12:52 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзіміра Сыраквашына з вёскі Пархімаўцы Бераставіцкага раёна ў Гродне многія ведаюць дзякуючы яго цацкам з металалому. Увесь дробны другагатунковы матэрыял, які паддаецца зварцы, Уладзімір выкарыстоўвае для сваіх работ.


Фота: група Уладзіміра Сыраквашына ў сацыяльных сетках

Асвойваць незвычайную справу мужчына пачаў адразу пасля службы ў войску. Да арміі Уладзімір працаваў у СВК «Пархімаўцы» электрагазазваршчыкам, там і стварыў першую сваю працу — дракона з металалому.

«Ішоў па майстэрні, убачыў кардан ў металаломе. Надта ён нагадваў галаву, вось толькі чыю, я тады не ведаў. Пазней атрымалася галава цмока. Пасля арміі, калі стаў выбар куды ісці на працу — вырашыў у кавалі, хацелася паспрабаваць сябе ў гэтай справе», — распавядае Уладзімір.

Цяпер мужчына займаецца вырабам каваных платоў, парэнчаў, сходаў, агароджаў і іншых вырабаў з металу. Праца ў асноўным звязана са зваркай. У вольны час ці ў выходныя ён у майстэрні займаецца сваім хобі.


Фота: група Уладзіміра Сыраквашына ў сацыяльных сетках

У ход ідзе ўсё, што паддаецца зварцы: гайкі, балты, падшыпнікі, свечкі, шайбы і іншыя адпрацаваныя аўтазапчасткі, кавалкі бляхі. З іх з’яўляюцца дзіўныя машыны, матацыклы, квадрацыклы, верталёты і іншыя мадэлі.

«Працую з металаломам, які застаецца ад рамонту майго аўтамабіля або аўто знаёмых. Сябры, якія ведаюць аб маім хобі, аддаюць мне матэрыял. Некаторыя элементы прыходзіцца купляць асобна. Частка маіх работ служыць падарункамі для сяброў і знаёмых, нешта атрымоўваецца прадаць, а нешта застаецца ў маёй калекцыі».

Уладзімір кажа, што ён не адзіны, хто ў Гродне займаецца такой працай. Проста не кожны пра сябе заяўляе. Сам ён камунікуе з калегамі з Расіі. У размове майстры дзеляцца вопытам, коштамі і планамі.

«Апошнім часам я асвойваю аргонную зварку. Нядаўна зрабіў цікавую працу па любімым мультфільме WALL-E. Спачатку зрабіў куб. Ён доўга ляжаў і ўвесь час трапляўся на вочы. Надта ён быў падобны да WALL-E, вось і я вырашыў яго дарабіць».

Зараз у калекцыі Уладзіміра больш за 15 незвычайных работ. Гэта матацыклы, машынкі, скарпіёны, падсвечнікі У планах — дарабіць сваю майстэрню і арганізаваць уласную выставу.


Фота: група Уладзіміра Сыраквашына ў сацыяльных сетках

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзіміра Сыраквашына з вёскі Пархімаўцы Бераставіцкага раёна ў Гродне многія ведаюць дзякуючы яго цацкам з металалому. Увесь дробны другагатунковы матэрыял,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика