Ад Рагнеды да Касцюшкі. Выходзіць першая ілюстраваная гісторыя Беларусі для дзяцей і падлеткаў
11.01.2017 16:22
—
Новости Культуры
|
Пісьменнік Уладзімір Арлоў і мастак Павел Татарнікаў скончылі працу над кнігай «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі». Як расказаў TUT.BY бізнесмен Павел Бераговіч, які выступіў фундатарам выдання, Павел Татарнікаў працаваў над кнігай шэсць гадоў, Уладзімір Арлоў — чатыры. Калі параўноўваць з іншымі кнігамі Арлова, то можна сказаць, што гэта «Краіна Беларусь» для дзяцей і падлеткаў. «Мяркую, кніга такога мастацкага ўзроўню — сярод унікальных у свеце, не гаворачы пра Беларусь», — кажа Бераговіч. Кніга выходзіць у дзвюх частках і ахоплівае гісторыю нашай краіны ад з’яўлення на ёй старажытнага чалавека да аднаўлення беларускай незалежнасці на пачатку 1990-х гадоў. Першая кніга сканчваецца паўстаннем Тадэвуша Касцюшкі 1794 года, пасля паражэння якога Беларусь была ўключана ў склад Расійскай імперыі. Як паведаміў Бераговіч, зараз ідзе праца над другой часткай. Кніга мае вялікі фармат (21,8 на 29 см), 223 старонкі, цвёрдую вокладку. Пакуль яе можна Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пісьменнік Уладзімір Арлоў і мастак Павел Татарнікаў скончылі працу над кнігай "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі".
|
|