"Натхніўся "Камасутрай". Выходит первый сборник белорусской эротической прозы "Дванаццаць актаў"
24.01.2017 15:12
—
Новости Культуры
|
Магазин электронных книг kniharnia.by Идея издать «Двенадцать актов» принадлежит отечественному писателю Владиславу Ахроменко, который сейчас живет в украинском Чернигове. Как рассказал Ахроменко, несколько лет назад в храме Вирупакша, что в индийском штате Карнатака, его очень впечатлили барельефы — искренняя и детальная иллюстрация к «Камасутре». «Чамусь падумалася: тая ж „Камасутра“ — неад’емная частка індыйскай культуры, дзе пачуццёвасць абсалютна не табуяваная, — говорит Ахроменко. — Дый заходнееўрапейская літаратура ўсмактала тую эротыку, як губка — вільгаць: Бакача, Мапасан, Флабер, Генры Мілер… У беларускай літаратуры заўсёды было шмат узнёслых ідэй, пафаснага патрыятызму і вытанчаных вобразаў, якія гэткімі аблокамі засланялі ўласна цела». В сборник будут включены произведения двенадцати авторов. «У некаторых пісьменнікаў (напрыклад, у Евы Вежнавец), як не дзіўна, ужо былі гатовыя тэксты, — говорит Ахроменко. — Пэўна, пісаліся „ў стол“ і чакалі нагоды. Іншыя друкавалі творы раней (як раман Уладзіміра Някляева „Лабух“). А хтосьці пісаў навелы „на замову“. Як, напрыклад, Марта Локіс». Правда, такой писательницы никто не знает. «Гэта псеўданім чалавека, добра вядомага і паважанага ў беларускіх літаратурных колах, — объясняет составитель. — Але пакуль раскрываць таямніцу не маю права. Мяркую, атрымаецца містыфікацыя і ў пэўнай ступені правакацыя». Интересно, что Ахроменко почти выдержал гендерный баланс: пять женщин-писательниц (помимо названных — Алена Браво, Людмила Рублевская и Югася Коляда) соседствуют с семью мужчинами (помимо названных — Юрий Станкевич, Макс Щур, Алесь Аркуш, Сергей Веретило, Александр И. Бацкель и Пистончик). На вопрос, не боится ли Ахроменко обвинений в пошлятине, писатель улыбается: «Раю такім крытыкам перачытаць „Найвышэйшыя песні Саламонавы“ са Старога запавету. Яны проста працятыя эратызмам». Стоимость книги составляет 4 рубля. С любезного разрешения kniharnia.by TUT.BY публикует отрывок из книги. Марта Локіс «Дваістая душа Алісы» (Фрагмент рамана)Стаю перад панарамным акном. Разглядаю вокны дамоў, за імі ідзе жыццё. Дзесьці сям’я садзіцца вячэраць. Дзесьці глядзяць тэлевізар. Дзесьці працаголік, прыхапіўшы з офіса дакументы, выконвае працу, атрыманую ад боса. Вось выйду я ў эфір, мае словы паляцяць у прастору і знікнуць. Там нешта зменіцца з-за іх? Павінна змяніцца. Напэўна, мае рацыю Эдвард. Застацца павінны любоў і каханне. Словы, як шалупінне адваляцца, пра іх забудуць. Мы ўсе імкнёмся да таго, каб нас любілі, кахалі. Але з кахання мае думкі заканамерна скочваюцца да юру. Я пачынаю прыкідаць, колькі ж пар цяпер у Барыславе кахаюцца-мілуюцца. Магчыма, яны паралельна слухаюць нашу радыёстанцыю. Патаемнае мы імкнёмся схаваць ад чужых вачэй. Не любім, калі нехта спрабуе «залезці нам у галаву». Думкі людзей, далёка не тое, што яны гавораць. Таемнымі думкамі, прыхаванымі позіркамі мы прымерваемся да іншых. Я адчуваю на сабе пагляды мужчын, здагадваюся, што яны пры гэтым думаюць. Маўляў, з ёй я б не адмовіўся пазабаўляцца. І тут жа ў іх у думках ўзнікае карцінка, яны бачаць мяне аголенай, абдымаюць, мацаюць, бяруць сілай. А потым пераводзяць пагляд на іншую жанчыну і бяруцца за яе. Пры гэтым у рэальным жыцці мы, і мужчыны, і жанчыны, імкнёмся не выказваць сваёй сексуальнай прагі, гаворым пра справы, прамаўляем дзяжурныя кампліменты. Толькі для адзінак мы часам адкрываемся, і адзінкі адкрываюцца нам, ды і тое, далёка не да канца. Калі б усе нашы думкі і таемныя жаданні сталі празрыстымі для іншых, мы б жахнуліся. Мае ўласныя фантазіі часам даводзяць мяне да вар’яцтва. Няўжо, мне насамрэч хочацца такое паспрабаваць? І, чым больш сціпла я вяду сябе ў жыцці, тым больш разбэшчанымі становяцца мае фантазіі. Толькі ноч раскрывае нас, мы скідаем вопратку, заганныя думкі ператвараюцца ў сны. Дыхаю часцей. Я адна цяпер, мяне ніхто не бачыць. Так якога чорта мне хавацца ад самой сябе? Вось, цісне, уразаецца ў плоць джынсавы рэмень. Навошта ён мне патрэбны? Каб не зваліліся джынсы? А навошта патрэбныя яны? Які ў іх цяпер сэнс? Часам я такое практыкую падчас начных эфіраў, калі радыёстудыя, узнесеная над зямлёй і вадою, цалкам належыць мне. Навошта, чаму? Мне так падабаецца — і гэтага дастаткова. Я ж нікому не замінаю. Гляджу на манітор. Яшчэ сем хвілін радыёспектакль будзе ісці ў эфіры. Не нагінаючыся, скідаю абутак. Расшпільваю рэмень, пазбаўляюся ад джынсаў, акуратна вешаю іх на парэнчы вінтавых сходаў. Адчуваю, як вальней стала майму жывату. Нетаропка сцягваю майткі. Дасягнутыя да каленяў, яны самі саслізгваюць на дыван. Падымаю іх пальцамі нагі, перахапляю рукой і таксама вешаю на парэнчы, расшпільваю блузку, але не спяшаюся здымаць яе. Прыслухоўваюся да адчуванняў. Яны чароўныя, імкнуся запомніць іх, паколькі ведаю, уласную аголенасць востра адчуваеш у першыя хвіліны. Затым адчуванні замыльваюцца. Я чамусьці заўсёды распранаюся менавіта ў такім парадку. Блузку або цішотку скідаю апошняй. І апранаюся адпаведна — спярша кашулю, ну, а майткі потым. Нават, прачнуўшыся раніцай, я так і соваюся па хаце, снедаю — у адной расшпіленай кашулі на голае цела. Гэта так прыемна, адчуваць сябе свабоднай ад бялізны і крыху распуснай, асабліва пацешна пры гэтым бачыць, як за акном праходзяць паўз дом людзі. Нарэшце, скідаю і кашулю, застаўшыся толькі ў пасястых цёплых гольфах. Усё ж такі хадзіць па дыване босымі нагамі негігіенічна. Вось і ўсё, расстаўляю рукі, нібы крылы. Усё маё цела трыумфуе, у ім разыходзяцца прыемныя дрыжыкі, клубы самі сабою падбіраюцца. Крыху прахалоднае паветра абцякае мяне, прабіраецца ў кожную зморшчынку маёй скуры. Я вольная ад абалонкі, я пазбавілася лішняга. Мне закарцела распрануцца, і я распранулася. Не імкнуся цяпер лашчыць саму сябе. Бо, я на працы. Проста атрымліваю асалоду ад сваёй аголенасці. Зрэшты, чалавек нараджаецца голым, гэта яго нармальны стан, а ўсё астатняе, па вялікім рахунку, вычварэнства і падман. У дынаміках ціха гучаць рэплікі з развязкі «Дзвюх душаў». І хоць падзеі адбываюцца ў мінулым стагоддзі, словы гучаць вельмі сучасна. Час займаць месца перад мікрафонам. Дастаю з шафы чыстую прасціну. У студыі заўсёды захоўваецца некалькі камплектаў пасцельнай бялізны. Часам у непагадзь вядучыя начнога эфіру застаюцца тут нанач. Засцілаю мяккае крэсла прасціной. Саджуся, падціскаю пад сябе ногі, выключаю калонкі і надзяваю навушнікі. Мікрафон звісае перада мной. Мая рука ўжо ляжыць на пульце. Разумею, што гляджуся пацешна. Сяджу, з падціснутымі пад сябе скрыжаванымі нагамі, голая, толькі ў пасястых гольфах і вялікіх навушніках. Чую фінальныя акорды музычнага афармлення радыёспектакля. Гучаць яны трагічна і манументальна. Следам у запісе раздаецца нейтральны голас Марты. Маўляў, вы слухалі спектакль, пастаўлены паводле аповесці класіка… затым яна пералічвае выканаўцаў роляў. Зараз яе голас ўжо не нейтральны. Яна, як быццам, выклікае вялікіх артыстаў мінулага выйсці на сцэну і раскланяцца з публікай. І яны, нібыта, матэрыялізуюцца ў студыі, праўда, нябачныя, я скурай адчуваю іх прысутнасць. Яны з дакорам глядзяць на мяне, не цямяць, што я тут раблю ў такім фрывольна выглядзе. Даводзіцца ў думках абараняцца, пераходзіць у наступ, самой дакараць. — Вы ж прывіды, — звяртаюся я да іх, разглядаю свой пупок і рэльефны след ад гумкі майткаў. — Вы бесперашкодна праходзіце ў кватэры, наведваеце спачывальні, лазенкі. Няўжо вы не наглядзеліся больш захапляльных відаў? Я ўсяго толькі распранулася. І што тут такога? У любой жанчыны ёсць усё, што вы бачыце ў мяне. На экран ноўтбука ўжо заведзены тэкст стужкі навін, яе мне застанецца толькі зачытаць. Следам ідзе плэйліст — новыя кампазіцыі, залітыя на сервер нашым музычным рэдактарам. Іх я буду выпускаць у эфір, калі слухачы не замовяць нешта іншае. Усё астатняе на мой густ. Мне давядзецца імправізаваць, адказваць на тэлефанаванні, даваць парады, віншаваць з сямейнымі святамі і гадавінамі, перадаваць прызнання ў каханні і запэўніванні ў вечным сяброўстве. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магазин электронных книг kniharnia.by выставил на продажу сенсационный сборник рассказов, объединенные одной темой: секс и эротика. Пикантные произведения под одной...
|
|