Сінагога, гарадавы і сувораўскае вучылішча. 10 фотаадрозненняў паміж Мінскам ХIХ і ХХ стагоддзяў
10.02.2017 13:56
—
Новости Культуры
|
TUT.BY працягвае ![]() ![]() Знакамітая «Брама Мінска» — жылыя дамы-вежы на Прывакзальнай плошчы — на здымку пачатка 1950-х гадоў і на фота 1954 года. Комплекс будынкаў архітэктара Барыса Рубаненка быў завершаны ў 1953 годзе. Фотапараўнанне дае магчымасць пабачыць, як была праведзена фінальная стадыя будаўніцтва правай вежы. Таксама на здымках можна заўважыць, як за некалькі год змяніўся выгляд мінскіх трамваеў. ![]() ![]() Будынак былой жаночай гіманазіі Рэйман на дарэвалюцыйнай паштоўцы і на здымку часоў акупацыі. Дом загарэўся падчас аднаго з авіяналётаў, але пасля вайны быў адноўлены. Цяпер тут па адрасе вуліца Кірава 5 змяшчаецца суд ЕАЭС. ![]() ![]() Будынак Харальнай сінагогі на паштоўцы пачатку ХХ стагоддзя і Рускі драматычны тэатр імя Горкага на здымку 1950-х гадоў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі будынак сінагогі нацыяналізавалі. Да вайны ў ім у розныя часы размяшчаліся кінатэатр, дом культуры, нацыянальныя яўрэйскі і польскі тэатры, пасля вайны сюды з Магілёва пераехала трупа Рускага драматычнага тэатра. У 1950-я гады савецкія ўлады вырашылі змяніць фасад будынка і перабудаваць яго з маўрытанскага стылю, характэрнага для сінагог, у неакласічны. ![]() ![]() Вуліца Губернатарская від у бок Саборнай плошчы на паштоўцы ХІХ стагоддзя і вуліца Ленінская від ў бок пляца Волі на фота 1930-х гадоў. Як не цяжка здагадацца, гэта адная і тая ж вуліца (гаворка пра сучасную вуліцу Леніна), адзін і той жа від. За паўстагоддзя амаль нічога не змянілася, толькі замест царскага гарадавога рухам на перакрыжаванні кіруе савецкі міліцыянер. ![]() ![]() Тая ж Губернатарская вуліца напрыканцы ХІХ стагоддзя і Ленінская пачатку 1930-х. Толькі від ад цяперашняй плошчы Свабоды ў бок праспекта Незалежнасці. Тут змены таксама невялікія: электрычны трамвай прыйшоў на месца конкі, а невялікі будынак у левай часцы першага здымка вырас у шасціпавярховы гмах на другім фота — так пасля перабудовы 1909 года стаў выглядаць знакаміты мінскі гатэль «Еўропа». ![]() ![]() Від на Кафедральны сабор Сашэсця Святога Духа на дарэвалюцыйнай паштоўцы і на фотаздымку 1950-х гадоў. На пярэднім плане бачны комплекс так званага Малога гасціннага двара — гарадской забудовы пачатку ХІХ стагоддзя. Малы гасцінны двор быў часткова разбураны ў вайну, але ацалелая яго частка (бачна на другім здымку) была разабраная толькі ў 1995 годзе. ![]() ![]() А вось будынак былога мужчынскага духоўнага вучылішча за дзесяцігоддзі амаль не змяніўся і захаваўся да нашага часу на вуліцы Рэвалюцыйнай. На фота: пачатак ХХ стагоддзя і 1950-я гады. ![]() ![]() Былая Мінская духоўная семінарыя (на паштоўцы ХІХ стагоддзя) ператварылася ў сувораўскае вучылішча (на здымку 1950-х). У даваенныя гады ў былой семінарыі размяшчалася вайсковая школа, пасля вайны было вырашана будынак павялічыць. Старая пабудова была рэканструявана на пачатку 1950-х архітэктарам П. Заборскім і перададзена пад патрэбы Мінскага сувораўскага вучылішча. ![]() ![]() Галоўны корпус Палітэхнічнага інстытута ў 1940 і 1949 гадах. Разбураны ў вайну будынак архітэктара Макляцовай у канцы 1940-х пачалі перабудоўваць у новым стылі паводле праектаў студэнтаў старэйшых курсаў архітэктурнага факультэта. Дарэчы, трамвайная лінія па Савецкай вуліцы (цяперашні праспект Незалежнасці) ў тыя гады ішла ад вакзала міма палітэха да цяперашняй плошчы Калініна. ![]() ![]() Дом ураду ў 1950-я гады. Розніца паміж здымкамі ўсяго некалькі гадоў, са змен можна заўважыць толькі тое, як разраслася на гарачым мінскім сонцы пальма на клумбе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
TUT.BY працягвае гартаць рэтраздымкі, каб знайсці аднолькавыя ракурсы Мінска розных гістарычных перыядаў.
|
|