Беларускі ПЭН-цэнтр абвесціў лаурэатаў прэміі "Дэбют". 21.by

Беларускі ПЭН-цэнтр абвесціў лаурэатаў прэміі "Дэбют"

21.03.2017 21:04 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лаўрэатамі прэміі «Дэбют» сталі Міхал Бараноўскі са зборнікам паэзіі «VOLUMEN 1», Андрусь Горват з кнігай прозы «Радзіва „Прудок“. Дзённік» і Адэля Дубавец з перакладам з польскай мовы кнігі Вітальда Шаблоўскага «Танец мядзведзяў». Як паведамляецца на сайце Беларускага ПЭН-цэнтру, пераможцы атрымалі ад фонду «Вяртанне» па 3900 беларускіх рублёў.


Астатнія фіналісты атрымалі заахвочвальныя прызы ў памеры 1000 беларускіх рублёў. У намінацыі «Паэзія» гэта Аляксей Арцёмаў з кнігай «Скрозь кіламетры» і Ганна Комар з кнігай «Страх вышыні», у намінацыі «Проза» — Андрэй Дзічэнка з кнігай «Сонечны чалавек» і Уладзімір Садоўскі з кнігай «1813», у намінацыі «Пераклад» — Надзея Кім з перакладам кнігі Клайва Стэйплза Льюіса «Хронікі Нарніі: пляменнік чараўніка» і Сюзанна Паўкштэла з перакладам кнігі Альвідаса Шляпікаса «Бог дажджу».

Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам «Вяртанне» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Уручаецца за дэбютную кнігу аўтарам да 35 гадоў і даецца за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераможцы атрымалі ад фонду "Вяртанне" па 3900 беларускіх рублёў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика