У Паставах у старым будынку з'явіцца музей аптэкі. 21.by

У Паставах у старым будынку з'явіцца музей аптэкі

12.06.2017 11:06 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віцебскае прадпрыемства «Фармацыя» абвясціла тэндар на выраб і мантаж гістарычнай экспазіцыі «Аптэка» ў Паставах.


Гэта не будзе асобны музей — экспазіцыя павінна размясціцца ў будынку з аптэкай. Так званы «Дом урача» ў Паставах з’явіўся ў другой палове XVIII стагоддзя, разам з іншымі аб’ектамі забудовы Рынкавай плошчы (цяпер — плошча Леніна).

Дом уяўляе сабой мураваны двухпавярховы будынак, накрыты высокім вальмавым чарапічным дахам. Спачатку на першым паверсе тут знаходзіліся аптэка і лячэбніца, а на другім — жылыя пакоі.

Збіраць экспанаты для новага музея ў Паставах пачалі яшчэ летась. Загадчыца аптэкай Жанна Лагвіненка праз раённую газету прасіла адгукнуцца месцічаў, у якіх захаваліся старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі, шалі, драўляныя прадметы, лямпы, акуляры, ліхтары, кнігі, старыя рэцэпты, газеты — усё, што звязана з аптэкай і даўніной.

На стварэнне музейнай экспазіцыі ў Паставах «Фармацыя» плануе патраціць 190 тысяч рублёў. Прадпрыемства само будзе фінансаваць гэтую працу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віцебскае прадпрыемства "Фармацыя" абвясціла тэндар на выраб і мантаж гістарычнай экспазіцыі "Аптэка" ў Паставах.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика