"Вярнуўся да музыкі праз здымкі кліпаў". Пераможца дзіцячага "Еўрабачання" пра кар'еру і кіно. 21.by

"Вярнуўся да музыкі праз здымкі кліпаў". Пераможца дзіцячага "Еўрабачання" пра кар'еру і кіно

06.07.2017 15:38 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Роўна 10 гадоў таму Аляксей Жыгалковіч стаў пераможцам дзіцячага «Еўрабачання» ў Ротэрдаме. Тады яму было ўсяго 11, і пра папулярнасць хлапчук зусім не марыў. Сёння ён выпускнік факультэта экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, здымае дакументальнае кіно і музычныя кліпы. Пра тое, чаму больш не хоча выступаць на сцэне, пра сваіх любімых выканаўцаў і планы на будучыню Аляксей распавёў «Чырвонцы. Чырвонай змене».


Алексей Жигалкович. Фото: zviazda.by

— Ці пазнаюць цябе цяпер, калі проста ідзеш па вуліцы?

— Калі называю сваё прозвішча. Толькі пасля гэтага мне могуць сказаць: «Слухай, ты ж падобны да таго хлопчыка, што выйграў дзіцячае „Еўрабачанне“. Гэта ты?» Людзі не чакаюць натрапіць на мяне ў кавярні або краме. Бывае, што ўжо калі адпрацую з кімсьці, потым гэты чалавек кажа: «Мне здымаў кліп пераможца «Еўрабачання».

— Ці дапамагала табе ў нечым тая перамога, калі ты ўжо вучыўся ў акадэміі?

— Калі толькі паступаў, дакладна ведаў, што досведу ў мяне крыху больш, чым у астатніх. Стаўленне ў прынцыпе было не лепшае і не горшае, проста іншае. Магчыма, часам перамога ў «Еўрабачанні» мне і дапамагала. Але бывала і наадварот: калі думаў, што магу нічога не рабіць, — а я і праўда нейкія рэчы не браў да галавы.

— Калі вярнуцца на 10 гадоў назад: ці чакаў, што выйграеш конкурс?

— Калі шчыра, не. У 2005 годзе была перамога Ксюшы Сітнік. У 2006-м выступаў Андрэй Кунец і заняў другое месца. Мы ішлі не па перамогу. Была песня, былі добрыя людзі, з якімі працавалі тады, — вырашылі паўдзельнічаць.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

— Кім марыў стаць у дзяцінстве?

— Мне заўсёды падабалася спяваць. Калі, мне было 5−6 гадоў, я глядзеў адну з дзіцячых творчых перадач і заявіў бацькам, што хачу туды трапіць. Так мяне аддалі ў дзіцячую студыю. Потым была музычная школа. Я насамрэч тады думаў звязаць сваё жыццё з музыкай.

— Як цябе праводзілі на «Еўрабачанне» твае сябры і аднакласнікі?

— Я практычна не быў у школе напярэдадні конкурсу, амаль не гуляў на вуліцы з сябрамі. З верасня па снежань ішла актыўная падрыхтоўка. Таму памятаю толькі, як усе сябры, аднакласнікі, родныя і не толькі сустракалі ў аэрапорце, калі я ўжо прыляцеў з перамогай.

— Песню ты напісаў сабе сам?

— Так, гэта адна з умоў конкурсу. У песні «З сябрамі» вельмі простыя, наіўныя словы. Канешне, дзецям дапамагаюць дарослыя. Аранжыроўку, напрыклад, зрабіў кампазітар Яўген Алейнік. Пасля гэтага песні больш не ствараў. А цяпер пішу сцэнарыі для кліпаў і кіно.


Алексей Жигалкович перед выступлением на «Еўрабачанні»

— Як зразумеў, што музыка не тваё і ты хочаш здымаць відэа?

— Прайшоў час пасля перамогі ў конкурсе, і я ўсвядоміў, што трэба развівацца. Захапіўся здымкамі і мантажом. Да музыкі проста ўжо не адчуваў цягі. У 15 гадоў пайшоў у кінашколу і там атрымаў базавыя веды. Пачаў здымаць канцэрты, канферэнцыі, потым — кароткаметражнае кіно. Але пасля таго, як паспрабаваў сябе ў музычных кліпах, зразумеў: гэта маё. Іншымі словамі, да музыкі я вярнуўся, але праз іншы ўваход.

У відэа ты сам ствараеш прадукт цалкам, а ў музыцы часцей за ўсё ты пасярэднік паміж кампазітарам і гледачом.

— Над чыімі кліпамі працуеш?

— Я супрацоўнічаў спачатку з сябрамі і добрымі знаёмымі. Здымаў кліпы для Кірыла Ермакова, Волі Сацюк, Зіны Купрыяновіч. Зараз выходжу на новы ўзровень. Працую не толькі ў Беларусі. Вось, напрыклад, зусім нядаўна здымаў кліп для расійскага гурта «Лаві». Мне падабаецца рабіць з кліпа міні-гісторыю, каб ён быў падобны на невялічкі фільм.

— Ты выпускаешся з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З чым звязаная твая дыпломная работа?

— Здымаў кароткаметражны дакументальны фільм-партрэт пра мастака. Я ведаю яго даўно, у яго вельмі цікавая гісторыя. Прыкладна да 19 гадоў ён нічым не займаўся. А потым у яго здарылася клінічная смерць, і ён пачаў маляваць. Тры дні я фактычна жыў з ім: назіраў за тым, як ён малюе, вывучаў яго асяродак.


Алексей Жигалкович. Фото: zviazda.by

— Кантактуеш зараз з кім-небудзь з «дзяцей «Еўрабачання»?

— Камунікую з Воляй Сацюк. З ёй мы знялі не адну работу. З Андрэем Кунцом сустракаліся на падрыхтоўчых курсах рэжысёраў экраннага мастацтва. З Ксюшай Сітнік менш кантактую, яна цяпер не ў Беларусі.

— Ці глядзіш цяпер «Еўрабачанне»? Што трэба зрабіць Беларусі, каб перамагчы на дарослым конкурсе?

— Так, гляджу. Але, калі шчыра, не ведаю рэцэпта перамогі. Я лічу, што немагчыма ведаць наперад, што спадабаецца публіцы і журы. Мне шкада тых выканаўцаў, якім сапраўды патрэбная сцэна. Яны рыхтуюцца, прабіваюцца наперад у нацыянальных адборах сваіх краін, а перамога дастаецца не ім. Не думаю, што гэта конкурс прафесіяналаў, хутчэй гэта шоу. А вось у дзіцячым «Еўрабачанні» больш цэняцца не нумар і шоу, а вакал і прафесіяналізм.

— Паехаў бы цяпер на конкурс, калі б прапанавалі?

— Шчыра кажучы, не. Я люблю ўдзельнічаць у конкурсах, дзе дакладна разумею, што трэба для перамогі. А дарослае «Еўрабачанне» для мяне ў гэтым плане загадка. Да таго ж, немагчыма проста паехаць на гэты конкурс. Гэта пэўны лад жыцця, гэтай мэтай трэба «гарэць». А я знайшоў сябе ў іншым.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Роўна 10 гадоў таму Аляксей Жыгалковіч стаў пераможцам дзіцячага "Еўрабачання" ў Ротэрдаме. Тады яму было ўсяго 11, і пра папулярнасць хлапчук зусім не марыў. Сёння ён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика