З выявамі гістарычных асоб. У Гродне прэзентавалі адноўленыя карты Лапіных
10.07.2017 09:16
—
Новости Культуры
|
Прэзентацыя новых ігральных карт Лапіных прайшла ў суботу 8 ліпеня ў Новым Замку. Яшчэ два гады таму ніхто не мог падумаць, што ў Гродне пачнуць аднаўляць старыя ігральныя карты Лапіных, якiя выпускалiся ў горадзе да Другой сусветнай вайны. Але праз час, дзякуючы актыўным дзеянням гродзенцаў, а менавiта творчаму згуртаванню «А-Чатыры», карты атрымалася не толькі аднавіць, але і пусціць у продаж, Спецыяльна да прэзентацыі новых карт гісторыкам Андрэем Вашкевічам была падрыхтавана выстава з унікальнымі экспанатамі, якія звязаныя з друкаванай вытворчасцю ў Гродне, а таксама выпускам карт. На прэзентацыі быў паказаны і фільм Наталлi Шматко пра традыцыi друку на Гродзеншчыне и пра тое, як ствараліся новыя ігральныя карты Лапіных. А вось сюрпрызам мерапрыемства стаў выступ ілюзіяніста. «Сёння першае і самае важнае, гэта тое, што гродзенцы змаглi дакрануцца да гісторыi, адчуць рух часу ўласнаруч, — кажа галоўны стваральнiк новых карт Антон Янкоўскi. — Усе, хто наведалi прэзентацыю, не толькі змаглi ўбачыць i набыць карты, якія мы аднавiлі, а таксама яны маглі паглядзець на арыгіналы карт, якія друкаваліся амаль як стагоддзе таму».
Новыя карты, можна сказаць, ствараліся з нуля. Жонка Антона Наста малявала з арыгіналаў кожную карцінку, а пасля працавала з ёй на кампутары. «Самае цікавае, калі мы ўзяліся за аднаўленне карт, стала паступаць усё больш і больш інфармацыі. Як быццам карты чакалі таго моманту, калі за іх возьмуцца. Бо да знаходкі гэтых картаў, у горадзе пра іх амаль нічога не было вядома. У той момант, калі мы ўжо распрацавалі ўласную каробку і пусцілі карты на вытворчасць, знайшлася і цэлая арыгінальная калода, якую трымаў сам ўладальнік фабрыкі Аляксандр Лапін. Праект па аднаўленню быў цікавы і мы рады што за яго ўзяліся. Ёсць верагоднасць, што ў будучыні выпусцім карты і іншага выгляду, бо у Лапіных іх было некалькі варыянтаў», дадаў Антон. Ілюзіяніст Рыгор Нікіфараў, які на прэзентцыi паказваў фокусы з новымi картамі, адзначыў сучасную прадукцыю, як якасны прадукт з незвычайнай энергетыкай. «На прэзентацыі я патрымаў у руках як старыя карты Лапіных, так і новыя. Адчуваю, што ў гэтых карт ёсць гісторыя, а зараз — і будучыня. Па старых картах магу сказаць, што энергетыка ад іх зыходзіць сур’ёзная, адчуваецца, што яны пабывалі ў розных руках, и добрых, і дрэнных. Прадукт вельмі якасны. Новыя карты не горш за старыя і мне з імі ўдалося ўжо папрацаваць, адчуваецца таксама незвычайная энергетыка». Яшчэ да прэзентацыі, новыя карты Лапіных паступілі ў продаж у краме «Кубік». Першыя некалькі тыдняў калоду новых карт можна будзе набыць усяго за 5 рублёў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзентацыя новых ігральных карт Лапіных прайшла ў суботу 8 ліпеня ў Новым Замку. Яшчэ два гады таму ніхто не мог падумаць, што ў Гродне пачнуць аднаўляць старыя...
|
|