У мястэчка пад Браславам прыехаў Скарына. Як мастакі ладзяць пленэр у гонар першадрукара. 21.by

У мястэчка пад Браславам прыехаў Скарына. Як мастакі ладзяць пленэр у гонар першадрукара

25.07.2017 11:42 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У аграгарадку Друя ў Браслаўскім раёне праходзіць III Міжнародны мастацкі пленэр «Скарынер», прысвечаны 500-годдзю выдання Францішкам Скарынам Бібліі па-беларуску, паведамляе партал krynica.info.


Мастак Юрый Платонаў. Фота: асабістая старонка Сяргея Сурыновіча ў Фейсбук

Па запрашэнні пробашча мясцовай парафіі Святой Тройцы ксяндза Сяргея Сурыновіча ўдзел у пленэры бяруць 40 мастакоў: прадстаўнікі мінскай і віцебскай школ жывапісу, а таксама творцы з Расіі. Кожны мае асобную майстэрню, спальнае месца і харчаванне.

— Нягледзячы на тое, што гэта трэці мастацкі пленэр у Друі, але ён ужо міжнародны. Мастакі ў сваім асяроддзі кажуць пра гэта, як пра нешта элітарнае. Паміма таго, што гэта прафесіяналы, але яшчэ мастакі ў Мінску вядуць адбор удзельнікаў, і, на жаль, многім адмаўляем, — сказаў у інтэрв'ю «Радыё Рацыя» Сяргей Сурыновіч.


Мастачка Кацярына Мяснікова. Фота: асабістая старонка Сяргея Сурыновіча ў Фейсбук

Мастачка Анастасія Шылягіна. Фота: асабістая старонка Сяргея Сурыновіча ў Фейсбук

Мастакі пазнаёміліся з творчымі здабыткамі двух мінулых пленэраў: частка прац, створаных падчас папярэдніх форумаў жывапісу, знаходзіцца ў мастацкай галерэі кляштара.

У друйскім касцёле знаходзіцца копія друкарскага станка, на якім працаваў Францыск Скарына. З Мінску прыехаў натуршчык Юры Усціновіч, які знешне, на думку арганізатараў, вельмі падобны да беларускага першадрукара.


Натуршчык Юрый Усціновіч. Фота: асабістая старонка Сяргея Сурыновіча ў Фейсбук

Гасцямі пленэра стануць музыкі і літаратары — Аляксей Шэін, Піт Паўлаў, Вольга Акуліч, Адам Глобус.

Закрыццё пленэру прызначана на 30 ліпеня. У гэты дзень адбудзецца вернісаж, які будзе доўжыцца на працягу дня. Па традыцыі на выставу запрашаюць усіх жадаючых. Перад гэтым пройдзе ўрачыстая імша, якую ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Поўная праграма пленэру — па спасылцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аграгарадку Друя ў Браслаўскім раёне праходзіць III Міжнародны мастацкі пленэр "Скарынер", прысвечаны 500-годдзю выдання Францішкам Скарынам Бібліі па-беларуску.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика