Тэст. Праверце, ці правільна вы вымаўляеце па-беларуску. 21.by

Тэст. Праверце, ці правільна вы вымаўляеце па-беларуску

20.12.2017 15:12 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёлета выйшаў «Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы». Мы падрыхтавалі тэст, дзякуючы якому вы даведаецеся пра гэтае выданне, а таксама пра сферу мовазнаўства, якой яно прысвечана.


Фото: nn.by

Гэтае выданне — першы поўны акадэмічны слоўнік, які фіксуе правілы беларускага літаратурнага вымаўлення. Яго стварылі «гуманітарыі» і «тэхнары»: спецыялісты двух інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі. Слоўнік змяшчае арфаэпічную норму больш чым 117 тысяч слоў беларускай мовы.

Каб дакладна перадаць правільнае вымаўленне, у слоўніку выкарыстаны спецыяльны спосаб запісу слоў — фанетычная транскрыпцыя. Затранскрыбіраваныя словы бяруцца ў квадратныя дужкі. Вось так: [ ].

У фанетычнай транскрыпцыі кожны гук абазначаецца асобным значком. Аснову транскрыпцыі беларускай мовы складае звычайны алфавіт, але ўводзяцца і дадатковыя абазначэнні гукаў: [ž] — для злітнага вымаўлення дж; [z] — для злітнага вымаўлення дз; [g] - для вымаўлення г (выбухнога); [γ] — для вымаўлення г (фрыкатыўнага). Літары е, ё, ю, я, ь (мяккі знак) у транскрыпцыі не выкарыстоўваюцца. Коска зверху справа ад літары абазначае мяккасць зычнага; падаўжэнне гука перадаецца праз двукроп’е (:) пасля зычнай літары справа. Напрыклад: [žэ́м], [z'э́н'], [gа́нак], [γо́т], [ас'э́н':і].

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета выйшаў "Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы". Мы падрыхтавалі тэст, дзякуючы якому вы даведаецеся пра гэтае выданне, а таксама пра сферу мовазнаўства, якой...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика