Артысты моклі на плошчы ў цэнтры Гродна, але на іх канцэрт ніхто так і не прыйшоў
26.12.2017 06:02
—
Новости Культуры
|
Незвычайная карціна склалася на плошчы Леніна ў суботу 23 снежня. На запланаваны пераднавагодні канцэрт Народнага хору Гродзенскага музычнага каледжа ніхто не прыйшоў. Артыстам прыйшлося ў дождж і мокры снег выступаць у цэнтры Гродна толькі для сябе. Пакінуць плошчу Леніна, нягледзячы на дрэннае надвор’е i адсутнасць людзей, артысты не маглі і выканалі сваю канэртную праграму да канца. Відэа: Вядома, што за некалькі дзён да Каляд і Новага года, гродзенскія калектывы выступаюць у святочных і забаўляльных праграмах на галоўных плошчах горада. Але нават у добрае надвор’е такія мерапрыемствы не заўсёды карыстаюцца попытам. Застаецца пытанне, а ці патрэбныя наогул артыстам такія канцэрты? Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакінуць плошчу Леніна, нягледзячы на дрэннае надвор'е i адсутнасць людзей, артысты не маглі і выканалі сваю канэртную праграму да канца. |
|