У Оршы забаранілі канцэрт беларускіх выканаўцаў
01.02.2018 07:22
—
Новости Культуры
|
У Оршы адмянялі канцэрт-прэзентацыю альбома «Дарогі» — супольнага праекта беларускіх музыкантаў Сяргея Доўгушава і Аляксандра Ясінскага. Канцэрт павінен быў адбыцца 5 лютага ў Аршанскай дзіцячай школе мастацтваў № 2. Музыка, этнограф, выкладчык, менеджэр культурніцкіх праекта Сяргей Доўгушаў Музыкант адзначыў, што ў Оршы забараняюць яго канцэрты ўжо трэці раз: у 2016-м выступ у музеі Уладзіміра Караткевіча адмянілі ў той самы дзень, як ён павінен быў адбыцца, а ў снежні 2017-га ГЦК паведаміў аб адмене канцэрту за месяц. Беларускім слухачам Сяргей Доўгушаў найбольш вядомы як саліст гурта Vuraj. Ягоныя канцэрты адмяняюць на малой радзіме — музыкант нарадзіўся ў вёсцы Тарчылава Аршанскага раёна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Музыка, этнограф, выкладчык, менеджэр культурніцкіх праекта Сяргей Доўгушаў напісаў у Facebook, што яму патэлефанавала дырэктар мастацкай школы і паведаміла: "нічога... |
|