Свята для ўсёй сям'і: бацькі і дзеткі на Свяце Незалежнасці. 21.by

Свята для ўсёй сям'і: бацькі і дзеткі на Свяце Незалежнасці

26.03.2018 06:04 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сонечнае надвор’е, дазволенае ўладамі мерапрыемства, зробленае грамадскімі актывістамі - добрая нагода, каб правесці выходны дзень з сям’ей. На Свяце Незалежнасці, якое прайшло сёння на пряцойцы каля Опернага тэатра, можна было пабачыць шмат сем’яў з дзецьмі. TUT.BY даведаўся, чаму сёння яны менавіта тут.

Сям’я Галкоўскіх


Аляксандр, Настасся і маленькі Альгерд прыйшлі на свята, бо ў гэты раз тут бяспечна знаходзіцца з дзіцём і ўсё афіцыйна.

Сям’я Зенькі


Бацькі Наталля і Вадзім на Свята Незалежнасці прыйшлі сваёй вялікай сям’ёй. Пакуль старэйшая дачка Завея малюе карціну, бацькі пазіруюць з малодшымі Ўсціняй, Уршуляй і Цітам. На Дзень Волі Наталля ходзіць яшчэ са студэнцтва, але некалькі разоў усё ж прапускала — калі дзеці былі зусім малыя. Маладая маці не хацела рызыкаваць, наведваўшы несанкцыяваныя акцыі.

Сям’я Гвоздзь


Вольга і Яўген прыйшлі сёння на канцэрт са сваім сынам. Маленькі Максім, па словах маці, ведае некалькі беларускіх песен, сярок якіх — «Госці» ад гурта «Крамбамбуля».

Сем'і Бычко і Пархомчык


Кацярына і Яўгенія — сёстры. Сёння яны прыйшлі разам на Свята Незалежнасці, каб добра правесці час са сваімі дзеткамі. Кацярына Бычко (злева) сёння ў кампаніі Алены, Севасцьяна і Дзяміда, а яе сястра Яўгенія Пархомчык — з маленькім Кастусём. Жанчынам падабалася, што на такім свяце была арганізавана палатка маці і дзіця, але, нажаль, пад нагамі было брудна з-за адталай зямлі.

Сям’я Шкабара


Віталь і Вераніка Шкабара прыйшлі на свята са сваімі дзеткамі Ігнатам і Мартай. Бацькі радыя, што нарэшце можна дзецям паказаць бел-чырвона-белыя сцягі і людей, якія размайўляюць па-беларуску.

Сям’я Ленкавец


Аляксандр, Юлія і іх дзеці Ян з Арынай былі радыя правесці дзень разам. Святочны настрой і добрае надвор’е спрыялі добраму настрою.

Минске: задержания, тысячи людей у театра, БЧБ-флаги только до ограждений">День Воли в Минске: задержания, тысячи людей у театра, БЧБ-флаги только до ограждений

Смотрите также


Протест или праздник. Что думают про новый формат Дня Воли его участники

В день 100-летия БНР митрополит Тадеуш Кондрусевич помолился за Беларусь

 
Теги: Минск
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сонечнае надвор'е, дазволенае ўладамі мерапрыемства, зробленае грамадскімі актывістамі - добрая нагода, каб правесці выходны дзень з сям'ей. На Свяце Незалежнасці,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика