Мы любім тэатр за маладую душу. 21.by

Мы любім тэатр за маладую душу

23.04.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

31 сакавіка тэатр Капаткевіцкага гарадскога Дома культуры адзначаў 30-годдзе прысваення звання “Народны”. Артысты падрыхтавалі да юбілею спектакль “Мікітаў лапаць”.

Вядучыя свята пачалі з гісторыі станаўлення тэатра.

image

Далёкі, але вельмі памятны 1977 год – год нараджэння тэатра пад кіраўніцтвам Ніны Алексіевіч. Яе ўспамінаюць як чалавека, які ўмеў знайсці падыход да кожнага артыста. Рэжысёр прадумвала кожную ролю да дробязяў, аддавала спектаклям усю любоў.

Першы спектакль “Трыбунал” па п’есе Андрэя Макаёнка, першы поспех і прызнанне гледачоў. 1979 – спектакль “Прымакі” па творчасці Янкі Купалы, 1980 – “Мы хутка завітаем зноў” Ніла Гілевіча. На абласным конкурсе тэатр быў узнагароджаны дыпломам 1 ступені.

За спектакль “Квецікі-люцікі” тэатр атрымаў грамату Саюза пісьменнікаў СССР І ММАТ. А ў 1988 годзе – дыплом 2 ступені за “Конскі партрэт” беларускага драматурга Леапольда Родзевіча.

У перыяд 2008—2010 гадоў адбылося аднаўленне рэпертуару з новым складам акцёраў.

2017 год стаў для калектыву яркім на падзеі – фестываль “Карпаты-фэст” у горадзе Мукачаве, дзе нашы паказалі беларускі абрад “Заручыны”. Замежны глядач прыняў спектакль на ўра. У гэтым жа годзе тэатр пацвердзіў званне “народны” і быў узнагароджаны дыпломам за лепшае ўвасабленне нацыянальнай драматургіі.

Па словах дырэктара Дома культуры Ядзвігі Суботка, тэатр, як любоў, мы любім яго за маладосць, размах, за парывы душы, за пачуцці, якімі акцёры дзеляцца з гледачамі.

Працягвае развіваць нацыянальныя традыцыі тэатра, пры гэтым ствараць штосьці актуальнае для сучаснага грамадства, Галіна Вабішчэвіч.

Жадаем тэатру новых гучных пастановак, апладысментаў і прызнання!


4


3


5
2

Н. ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота А. ГУСЕВА і з  групы  ў сетцы “Одноклассники”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
31 сакавіка тэатр Капаткевіцкага гарадскога Дома культуры адзначаў 30-годдзе прысваення звання “Народны”. Артысты падрыхтавалі да юбілею спектакль “Мікітаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика