“Чароўны свет батлейкі” сабраў у Залессі сваіх прыхільнікаў
19.05.2018
—
Новости Культуры
|
IV адкрыты рэгіянальны фестываль батлеечных тэатраў у Залессі прымаў калектывы Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей.
У склад журы ўвайшлі вядучы метадыст Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Аліцыя Рабцава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ганна Джумкова, яе намеснік Таццяна Ражэва, вядучы майстар сцэны Мінскага абласнога драмтэатра Ірына Камышава. Узначаліў конкурсную камісію вядучы майстар сцэны Мінскага абласнога тэатра лялек “Батлейка” Уладзімір Уладыка.
І гледачы , і журы былі прыемна ўражаны крэатыўным адкрыццём фэсту і арыгінальнай формай жараб’ёўкі, якую прапанавалі і здзейснілі культработнікі Залескага Дома культуры і артысты мясцовага народнага тэатра лялек “Батлейка”.
Распачаў конкурсную праграму калектыў Дзераўнянскай дзіцячай школы мастацтваў са Стаўбцоўскага раёна. Бурныя апладысменты і захапленне журы выклікала авступленне батлеечнага калектыва Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзіт пад кіраўніцтвам Іны Яновіч. Дарэчы, гэта калектыў атрымаў прыз глядацкіх сімпатый і Дыплом лаўрэата І ступені.
Цудоўную прафесійную сцэнаграфію, акцёрскае майстэрства і крэатыўнасць прадэманстравалі ўсе калектывы. Дыпломамі ІІІ ступені ўзнагароджаны сямейны тэатр “Батлейка” з Мінска, які ўжо тры разы браў удзел у нашым фэсце, а таксама вышэйзгаданы дзіцячы тэатр са Стаўбцоўскага раёна.
На другім месцы тэатр “Валошкі” з Магілёва, для якога ўдзел у фэсце стаў паспяховым дэбютам, і студэнцкае “Адраджэнне Батлейкі” з педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Першае месца прысуджана батлейшчыкам з Ліды за казку “Курачка і каласок”.
Лепшым спектаклем журы аднагалосна прызнала “Колазварот” Таццяны Нясцюрынай, што ўвасобілі артысты народнага тэатра “Батлейка” аг. Залессе.
Ала КЛЕМЯНОК. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
IV адкрыты рэгіянальны фестываль батлеечных тэатраў у Залессі прымаў калектывы Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей.
|
|